Аляксандар Памідораў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Аляксандар Памідораў (сапраўднае імя: Аляксандар Крывашэеў) — беларускі музыка, журналіст, радыёвядоўца, шоўмэн. Лідэр гурта «Pomidor/OFF».

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся 21 сьнежня 1971 году ў Менску. Жадаў стаць гукарэжысэрам, але пры паступленьні ў Ленінградзкі інстытут кінаінжынэраў трэба было здаваць матэматыку і геамэтрыю. Гэта яго адпудзіла і ён падаўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў, але не паступіў. Пайшоў вучыцца ў Інстытут культуры на «кіраўніка самадзейнага тэатра». І усё жа на трэцім курсе перавёўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў (тэатральны факультэт) на рэжысуру драматычнага тэатра. Дыплём абараніў у Маладэчна, атрымаў спэцыяльнасьць «рэжысэр драматычнага тэатру».

Працаваў на шэрагу радыёстанцыяў: «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2». У 1988 годзе ў Араніенбаўме (Ламаносаве) стварыў першы свой гурт пад назвай «Пьяные Гости» — акустычнае трыё. Песьні гурта былі на расейскай мове. Гурт запісаў тры касэтныя магнітаальбомы. У 2001 годзе толькі апошні канцэртны альбом «Уровень жизни» 1998 году быў выдадзены на дыску. З 1997 году піша па-беларуску.

[рэдагаваць] Творчасьць

[рэдагаваць] Супольныя музычныя праекты

Памідораў браў удзел у шэрагу супольных музычных праектаў «Народны Альбом» («Lomir Zech Iberbetn»), «Сьвяты Вечар — 2000» («Цуд на Каляды», «Глёрыя»), «Я нарадзіўся тут». Удзельнік розных дуэтаў зь вядомымі беларускімі музыкамі. Вядоўца канцэртаў, фэстаў (Басовішча, Рок-каранацыя), мітынгаў.

[рэдагаваць] Уласныя праекты

У 2000 годзе Аляксандар стварыў уласны музычны праект «Pomidor/OFF», дзе цяпер працуе супольна зь вядомымі беларускімі музыкамі. Ад снежня 2006 году да верасня 2008 году вёў праграму «Гукапіс» на Радыё Свабода.

[рэдагаваць] Сям’я

Жанаты другім шлюбам. Ад першага ёсьць дачка Соф'я.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты