Аляксандар Патупа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Патупа
150
Фатаграфія з афіцыйнай старонкі ў сеціве
Дата нараджэньня 21 сакавіка 1945(1945-03-21)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 чэрвеня 2009(2009-06-01) (64 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы МДУ
Занятак фізык, эканаміст, праваабаронец, ядзерны фізык, палітык, пісьменьнік навуковай фантастыкі, бізнэсмэн, філёзаф
Навуковая сфэра фізыка, філязофія
Месца працы Центар даследаваньняў будучыні
Навуковая ступень доктар філязофіі
Узнагароды Медаль IAIT "За высокія дасягненьні ў навуцы" 2004
Сайт potupa.iatp.by

Алякса́ндар Сярге́евіч Пату́па (21 сакавіка 1945, Севастопаль — 1 чэрвеня 2009, Менск) — беларускі бізнэсовец, грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік, публіцыст, фізык, філёзаф, эканаміст. Кандыдат у майстры спорту па шахматах.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыў і вучыўся ў горадзе Ейску Краснадарскага края РСФСР. З 1961 году ў Менску. Вучыўся ў МФТІ[1], У 1967 годзе скончыў катэдру квантавай тэорыі фізычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ламаносава . Пасьля заканчэньня ўніверсітэта прыехаў у Менск[2]. Працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі Навук БССР, БДУ. З 1970 году — кандыдат фізыка-матэматычных навук (тэарэтычная і матэматычная фізыка).

Доктар філязофіі (стратэгічнае прагназаваньне й інфармацыйныя тэхналёгіі, 1995), прафэсар (1995), сябра Міжнароднага Пэн-Клюбу і БАЖ. Быў старшынём Назіральнага камітэту Беларускай праваабарончай канвэнцыі, сябрам Рады Беларускай асацыяцыі Фабрык Думкі, сябрам Рады Беларускай Эўраатлянтычнай Асацыяцыі, сябрам Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў, Міжнароднай акадэміі лідэраў бізнэсу і адміністрацыі, Нью-Ёркскай акадэміі навук, Міжнароднага інстытута сацыялёгіі, Міжнароднага таварыства «Мір будучыні», Амэрыканскай асацыяцыі садзеяньня разьвіцьцю навукі, Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША.

Заснавальнік і генэральны дырэктар выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эрыдан» (19891996), старэйшага прыватнага выдавецтва Беларусі, якое ўпершыню на Беларусі ў 1995 была ўзнагароджаная «Факелам Бірмінгэму».

Да 2007 году старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў.

Памёр увечары 1 чэрвеня ва ўзросьце 64 гадоў у шпіталі ў Бараўлянах. Дакладная прычына сьмерці пакуль невядомая. 3 чэрвеня 2009 году цела Аляксандра Патупы крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках Менску.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навукова-папулярныя кнігі:

  • «Бег за бясконцасьцю» (1977, сер.«Эврика») (рас.)
  • «Кантакт, або Некалькі думак ды дыялёгаў, падслуханых доўгім зімнім вечарам XXI стагодзьдзя» (1990) (рас.)
  • «Адкрыцьцё Сусвету – мінуўшчына, сапраўднасьць, будучыня» (1991) (рас.)

Зборнікі мастацкіх апавяданьняў і аповесьцяў:

  • «Фантакрым-CCI»(1989), (рас.)
  • «Пастка ў цэйтноце»(1990), (рас.)
  • «Нешта неверагоднае» (1992), (рас.)

Аўтар больш як 300 артыкулаў у газэтах ды часопісах[3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў узнагароджаны мэдалямі:

  • Чалавек году (International Man of the Year, 1997-98, Кембрыдж),
  • Выбітны чалавек 20-га стагодзьдзя (Outstanding People of the 20th Century, 1999, Кембрыдж),
  • За высокія дасягненьні ў навуцы, 2004, IAIT, Менск,
  • За высокія дасягненьні ў навуцы (залаты, 2005, IAIT, Менск).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Даведка пра Аляксанра Патупу на старонцы "Акадэмік"
  2. ^ Біяграфія на афіцыйнай старонцы Аляксандра Патупы
  3. ^ Памёр Аляксандар Патупа - Радыё Свабода