Аляксандар Перапечка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Перапечка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1989 (34 гады)
Менск, Беларусь
Рост 176 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2008—2009
2011
2012
2013—2014
2015
2015
2016
2017
2018
Сконта
Алімп (арэнда)
Дынама Менск
Белшына
Дынама Берасьце
Слуцак
Дынама Берасьце
Слуцак
Іслач Менскі раён
Тарпэда Менск
19 (2)
33 (3)
21 (2)
14 (0)
49 (9)
7 (0)
12 (1)
19 (1)
7 (0)
2 (0)

Аляксандар Перапечка (нарадзіўся 7 красавіка 1989 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распачаў кар’еру ў Менску, аднак з 2008 па 2010 гады правёў у Латвіі, выступаючы за рыскія клюбы «Сконта» й «Алімп». У сэзоне 2011 году перайшоў у склад менскага «Дынама», аднак зачапіцца за стартавы склад ня здолеў. У сакавіку 2012 году галоўны трэнэр «Дынама» Аляксандар Сяднёў параіў гульцу шукаць новы клюб, бо ў менскай камандзе на яго перасталі разьлічваць[1]. На наступны месяц Перапечка перайшоў у бабруйскі клюб «Белшына». У студзені 2013 году Аляксандар знаходзіўся на праглядзе ў наваполацкім «Нафтане», аднак клюбу ён не падышоў[2]. У сакавіку таго ж году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[3]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[4], а ў чэрвені пакінуў каманду[5]. У жніўні 2015 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама»[6]. У лютым 2016 году ізноў падпісаў кантракт з «Слуцкам»[7]. У красавіку 2017 году перайшоў у клюб «Іслач»[8], які пакінуў у ліпені 2017 году[9]. У верасьні 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[10], якое пакінуў у студзені 2019 году[11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе пачаў праходзіць у склад моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 7 0
Дынама Берасьце 12 1
Слуцак 2016 Найвышэйшая ліга 19 1
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 7 0
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 2 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]