Аляксандар Перасьвет
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Віктар Васнецоў, «Перасьвет і Асьлябя»
Аляксандар Перасьвет (па-расейску: Александр Пересвет) (? — 1380) — легендарны манах-воін, зямляк Асьлябі, манах Троіца-Сергіеўскага манастыра. Разам з Асьлябяй удзельнічаў у Кулікоўскай бітве і загінуў у паядынку з татарскім багатыром Чалубеем, забіўшы і яго. Прылічаны да ліку сьвятых.