Аляксандар Рагоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Алякса́ндар Фра́нцавіч Раго́за (8 чэрвеня 185829 чэрвеня 1919, Кіеў) — расейскі генэрал ад інфатэрыі.

Паходзіў зь сям'і праваслаўнага сьвятара на Ўкраіне. Адукацыю атрымаў у Міхайлаўскай артылерыйскай вучэльні. Патрапіў у 3-ю гвардзейскую грэнадзёрскую артылерыйскую брыгаду. Удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне 1877-1878. У 1883 скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генэральнага штабу. З 22 лістапада 1883 — старэйшы ад'ютант штабу 5-й пяхотнай дывізіі, з 11 студзеня 1888 — памагаты старэйшага ад'ютанту штабу Прыамурскай вайсковай акругі, з 1 ліпеня 1888 — старэйшы ад'ютант вайсковай канцылярыі пры вайсковым губэрнатарстве Прыморскай вобласьці. З 28 студзеня 1891 — начальнік страявога аддзелу штабу Керчанскай крэпасьці.

З 4 верасьня 1896 — начальнік штабу 32-й, з 10 сакавіка 1898 — 5-й пяхотных дывізіяў. З 27 красавіка 1900 — камандзір 18-га пяхотнага Валагодзкага палка, з 2 сакавіка 1904 — 1-й брыгады 27-й пяхотнай дывізіі. З 22 кастрычніка 1904 начальнік штабу 3-го армейскага корпусу, з 16 чэрвеня 1906 камэндант Усьць-Дзьвінскай крэпасьці.

З 17 сакавіка 1909 — начальнік 19-й пяхотнай дывізіі, у якой служыў калі распачалася Першая сусьветная вайна. З 27 верасьня 1914 — камандзір XXV Армейскага Корпусу. З 30 жніўня 1915 — камандуючы 4-й арміяй.

Адзін з камандуючых пад час няўдалай Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі 1916 году.

21 лістапада 1917 году адхілены ад камандаваньня арміі.

Ва ўрадзе Ўкраінскай Дзяржавы Скорападзкага, з 30 красавіка да 13 сьнежня 1918 займаў пасаду вайсковага міністра. Пасьля паразы гетмана і захопу ўлады войскам Пятлюры, зьехаў у Адэсу. Зьбіраўся перабрацца на Кубань ці эміграваць, але ня здолеў гэта зрабіць. Пасьля захопу гораду бальшавікамі — арыштаваны.

Пасьля адмовы далучыцца да Чырвонай арміі — расстраляны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]