Аляксандар Радзевіч
| Аляксандар Радзевіч | |
| міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 26 чэрвеня 2009 — 4 лютага 2011 | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік: | Анатоль Русецкі |
| Наступнік: | Дзьмітры Кацярыніч |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 25 кастрычніка 1957 (55 гадоў) Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР |
Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзе́віч (нарадзіўся ў 1957 годзе, Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (2009—2011).
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці ў 1957 годзе.
Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «канструяваньне і вытворчасьць радыёапаратуры» ў 1979 годзе.
1979—1981 — інжынэр вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл».
1981—2002 — на розных пасадах на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудаваньня, з 1998 году — кіраўнік заводу.
2002—2005 — намесьнік старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту.
З 1 сьнежня 2005 году — генэральны дырэктар ААТ «ГорадняАзот».
26 чэрвеня 2009 — 4 лютага 2011[1] міністар прамысловасьці Беларусі.
Чалец Назіральнае рады ААТ «Белпрамбудбанк».
Узнагароды і прэміі[рэдагаваць]
25 траўня 2007 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у разьвiцьцё хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасьцi рэспублiкi»[2].
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Новы міністр прамысловасці, новы пасол у ЕС, кіраўнік «Белнафтахіма» Наша Ніва
- ^ Пастанова Савета мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 мая 2007 г. № 678 «Аб узнагароджаннi М.I.Асiпенкi, А.М.Радзевiча i Л.А.Родзiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь». Інфармацыйны партал «Бусел». Праверана 16 верасьня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Біяграфія на бачыне Беларускага тэлеграфнага агенцтва
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(рас.)
|
|||||
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі