Аляксандар Радзькоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Радзькоў
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Натальля Пяткевіч
Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь
6 жніўня 2003 — 28 сьнежня 2010
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Пётар Брыгадзін
Наступнік: Сяргей Маскевіч
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 1 ліпеня 1951 (63 гады)
Сьцяг Беларускай ССР в. Вотня Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР
Нацыянальнасьць: Нацыянальны сьцяг Беларусі беларус
Партыя: Белая Русь (грамадзкая арганізацыя)

Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзько́ў (нарадзіўся 1 ліпеня 1951, в. Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, пэдагог. Уваходзіць у Чорны сьпіс Эўразьвязу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 скончыў Магілёўскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «фізыка і матэматыка». У 19741997 працаваў у Магілёўскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце на пасадах ад асыстэнта катэдры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Актывізацыя навучаньня матэматыцы студэнтаў першага курса пэдагагічнага вну: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (пэдагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставаньня ў сыстэме непарыўнага навучаньня матэматыцы» (пэдагагічныя навукі)[1]. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.

6 жніўня 2003 — 28 сьнежня 2010 — міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 28 сьнежня 2010 году — першы намесьнік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 2006 году па падазрэньнях ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандру Радзькову быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу.

Званьні й узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны мэдалём «За працоўную адзнаку», 31 сьнежня 1998 году й 3 красавіка 2006 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь [3][4]. Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алгебра и теория чисел: Атлас для самостоят. работы: Учеб. пособие для студентов физ.-мат. специальностей пед. ин-тов / А. М. Радьков, Б. Д. Чеботаревский.. — Мн.: Выш. шк., 1992. — 286 с. — ISBN 5-339-00795-2
  • Лікі ды функцыі ў тэстах: Вучэб.-метад. дапаможнік / А. У. Кравец, А. М. Радзькоў. — Мн.: Скакун, 2000. — 188 с. — ISBN 985-6235-19-7

Аляксандар Радзькоў зьяўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]