Аляксандар Сержпутоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Сержпутоўскі
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1864(1864-06-21)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 сакавіка 1940(1940-03-05) (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак публіцыст, этнограф, фальклярыст, мовазнаўца, фатограф, музэйны супрацоўнік
Навуковая сфэра этнаграфія, беларусазнаўства, мовазнаўства і музейная справа[d]
Месца працы

Алякса́ндар Казіме́равіч Сержпуто́ўскі (псэўданімы: Смага Н.; Смага Наум; Шарпат; Смага Навум[1]; 21 чэрвеня 1864, вёска Бялевічы, цяпер Слуцкі раён — 5 сакавіка 1940, места Ленінград) — беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1884 року скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, у 1904 року — Пецярбурскі археалягічны інстытут, у 1891 року ў «Минских губернских ведомостях» зьявіліся першыя ягоныя публікацыі. Праз два рокі А. Сержпутоўскі пераехаў у Менск. Працаваў у банку, Менскім паштова-тэлеграфным ведамстве. З 1896 року ў Пецярбургу, у Расейскім муээі.

Дасьледаваў побыт у Слуцкім і Мазырскім паветах, настаўнічаў у Беларускай гімназіі ў Петраградзе. У 1922 року ўзначальваў камісію па складаньні мапаў і вывучэньні нацыянальнага складу насельніцтва пры Расейскай АН. У 1919—1920 роках у Нядзельным унівэрсытэце выступаў зь лекцыямі пра жыцьцё і побыт беларускага народу, дасьледаваў ягоныя старажытныя народныя традыцыі і звычаі.

Адначасова з вывучэньнем матэрыяльнай культуры зьбіраў казкі, легенды, паданьні, што склалі зборнік «Казкі і апавяданьні беларусаў-палешукоў». Назіраньні пра мову беларусаў выклаў у працы «Да пытаньня аб беларускай артаграфіі». У 1925 року зрабіўся правадзейным чальцом Інбелкульту. У 1926 року ўдзельнічаў у канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу. Склаў «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак». Больш за 20 рокаў працаваў над дасьледаваньнем «Побыт беларусаў». Аўтар фундамэнтальнага зборніку «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў».[2]

На хутары, дзе з 1864 па 1885 гады жыў Аляксандар Сержпутоўскі, у 2003 годзе ўсталяваны помны знак[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч  (бел.) // Беларусь у асобах і падзеях.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 507
  3. ^ http://www.gants-region.info/index/pamjatnyj_znak_aleksandru_kazimirovichu_serzhputovskomu/0-2653

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]