Аляксандар Слушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Слушка
Alaksandar Słuška. Аляксандар Слушка (XVIII).jpg
Аляксандар Слушка
POL COA Ostoja średniowieczna.svg
Герб «Астоя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1580
Памёр: ліпень 1647
Род: Слушкі
Бацькі: Мікалай Слушка
Альжбета з Кміцічаў
Жонка: Соф’я Канстанцыя зь Зяновічаў
Дзеці: Альжбета, Багдан Уладзіслаў, Яўстах Адам, Багуслаў Юры, Жыгімонт Адам

Аляксандар Слушка (каля 1580 — ліпень 1647) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (16181628) і жамойцкі (16281638), ваявода наваградзкі (16381642) і троцкі1642)[1].

Трымаў Рэчыцкае, Прапойскае, Гомельскае і Мазырскае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў гербу «Астоя», сын Мікалая, старосты крычаўскага, і Альжбеты, дачкі маршалка гаспадарскага Яна Кміціча (прыходзілася ўнучкай ваяводу наваградзкаму Яну Літавору Храптовічу). Меў брата Крыштапа.

З касьцёла Сьв. Казімера ў Стоўпцах

Быў каралеўскім дваранінам. 12 лістапада 1618 году атрымаў прызначэньне на кашталяна менскага «па Пятру Тышкевічу», 11 сакавіка 1628 — на кашталяна жамойцкага «па сьмерці Адама Тальваша», 2 сакавіка 1633 — на ваяводу менскага «па сьмерці Балтазара Стравінскага» (у ЭВКЛ згадкі пра гэтую пасаду адсутнічаюць[1]), у 1638 годзе — на ваяводу наваградзкага, у ліпені 1642 — на ваяводу троцкага «па сьмерці Паца». На сойме 1628 году абраны маршалкам Галоўнага Трыбуналу 1631 году. Быў камісарам аплаты войска, дэпутатам на Фіскальны Трыбунал у 1633 годзе.

Ажаніўся з Соф’яй Канстанцыяй, дачкой ваяводы берасьцейскага Крыштапа Зяновіча, сястрой кашталяна полацкага Мікалая і ўдавой Станіслава Кішкі. У шлюбе меў дачку Альжбету (першым кантрактам выйшла за маршалка надворнага кароннага Адама Казаноўскага, другім — за падканцлера кароннага Гераніма Радзеёўскага) і сыноў Багдана Ўладзіслава (дваранін каралевіча Ўладзіслава; памёр у 1630, у пятнадцаць гадоў), Яўстаха Адама, Багуслава Юрыя і Жыгімонта Адама.

Выхоўваўся ў кальвінізьме, аднак пазьней разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. Зьяўляўся значным фундатарам Касьцёла. 23 красавіка 1623 паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова аб фундацыі Стаўпецкага кляштару дамініканаў, сам фундуш на кляштар быў дадзены 20 лістапада 1626. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляныя касьцёл і кляштар, а потым мураваны касьцёл, абнавіліся таксама касьцёльныя рэчы. Быў фундатарам дамініканскага кляштару ў Рэчыцы і жаночага бэрнардынскага кляштару ў Менску. Збудаваў касьцёлы ў Валожыне (дзьве сьвятыні) і вёсцы Кавалеўшчына, дзе яго пахавалі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 597.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аляксандар Слушкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў