Аляксандар Сільвановіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аляксандар Сільвановіч (1937, Беларусь - 16 траўня 2007, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), беларускі (у эміграцыі) грамадскі дзеяч. Жыў у ЗША з пачатку 1950-х гадоў. Вышэйшая адукацыя. Член прэзыдыюму Рады БНР, член Рады і Кансісторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, супрацоўнік Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва. Cустаршыня Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, лабіст дапамогі Беларусі "ў змаганні за незалежнасць і народаўладдзе". Удзельнічаў у арганізаванні і завозе ў Беларусь гуманітарнай дапамогі ахвярам Чарнобылю.

