Аляксандар Турчынаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Турчынаў
Oleksandr Turchynov 2012.jpg
Штандарт Президента Украины.svg в.а. прэзыдэнта Ўкраіны
23 лютага 2014 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Сяргей Арбузаў,
Арсень Яцанюк
Папярэднік: Віктар Януковіч
Logo of the Verkhovna Rada of Ukraine.png 12-ы Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны
22 лютага 2014 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Сяргей Арбузаў,
Арсень Яцанюк
Папярэднік: Уладзімер Рыбак
18-ы першы віцэ-прэм’ер Украіны
18 сьнежня 2007 — 11 сакавіка 2010
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Мікалай Азараў
Наступнік: Андрэй Клюеў
Security Service of Ukraine.gif 7-ы Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны
4 лютага — 8 верасьня 2005
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Ігар Сьмяшко
Наступнік: Ігар Дрыжчаны
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 31 сакавіка 1964 (50 гадоў)
Днепрапятроўск, УССР
Партыя: Бацькаўшчына
Дзеці: Кірыл
Бацькі: Валянцін Іванавіч
Валянціна Іванаўна
Адукацыя: Днепрапятроўскі мэталюргічны інстытут
Рэлігія: эвангельскі хрысьціянін-баптыст

Алякса́ндар Валянці́навіч Турчы́наў (па-ўкраінску: Олександр Валентинович Турчинов; * 31 сакавіка 1964, Днепрапятроўск, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны (ад 22 лютага 2014) і былы выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны (ад 23 лютага да 7 чэрвеня 2014 году)[1]. Доктар эканамічных навук, прафэсар.

Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны з 1998 па 2007 рокі. Першы намесьнік кіраўніка партыі «Бацькаўшчына», кіраўнік Цэнтральнага штабу БЮЦ.

Зь лютага па верасень 2005 быў кіраўніком Службы бясьпекі Ўкраіны. З траўня па лістапад 2007 быў першым намесьнікам сакратара Савета нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Са сьнежня 2007 па сакавік 2010 быў першым віцэ-прэм’ер-міністрам Украіны.

22 лютага 2014 року пасьля адстаўкі Ўладзімера Рыбака абраны старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны. З 23 лютага 2014 зьяўляўся таксама выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны. З 26 лютага — галоўнакамандуючы узброенымі сіламі Украіны.

7 чэрвеня 2014 року перадаў свае паўнамоцтвы новаабранаму прэзыдэнту краіны Пятру Парашэнку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Праект Пастановы аб наданьні Кіраўніку Вярхоўнай Рады абавязкаў Прэзыдэнта Ўкраіны згодна з арт. 112 Канстытуцыі Ўкраіны(укр.). Афіцыйны партал Вярхоўнае Рады Ўкраіны (23 лютага 2014). Праверана 24 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]