Аляксандар Хлапонін
| Аляксандар Хлапонін | ||||
Аляксандар Хлапонін і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, 22 сакавіка 2008 г. |
||||
| 4-ы губэрнатар Краснаярскага краю | ||||
|---|---|---|---|---|
| 3 кастрычніка 2002 — цяперашні час | ||||
| Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін Дзьмітры Мядзьведзеў |
|||
| Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Пуцін | |||
| Папярэднік: | Аляксандар Лебедзь Мікалай Ашлапаў (в.а.) |
|||
| 2-і губэрнатар Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі | ||||
| 21 лютага 2001 — 10 кастрычніка 2002 | ||||
| Папярэднік: | Генадзь Нядзелін | |||
| Наступнік: | Алег Бударгін | |||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||
| Нарадзіўся: | 6 сакавіка 1965 (47 гадоў) Калёмба, Шры-Ланка |
|||
| Узнагароды: |
|
|||
Алякса́ндар Гена́дзевіч Хлапо́нін (нарадзіўся 6 сакавіка 1965) — расейскі палітык, губэрнатар Краснаярскага краю зь верасьня 2002 году.
Нарадзіўся ў г. Калёмба (Шры-Ланка) у сям’і перакладніка савецкага замежнаэканамічнага ведамства. Жанаты, выхоўвае дачку.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
- 1989 — скончыў факультэт міжнароднай эканомікі Маскоўскага фінансавага інстытуту
- З 1989 — працаваў у Зьнешэканамбанку СССР
- З 1994 — старшыня ўпраўленьня банку «Міжнародная фінансавая кампанія»
- 1996: прэзыдэнт банка «Міжнародная фінансавая кампанія»
- З траўня 1996 — в. а. старшыні ўпраўленьня ААТ «Расейскае акцыянэрнае таварыства па вытворчасьці каляровых і каштоўных мэталяў „Нарыльскі нікель“»
- 1998 — сябра рады дырэктараў ААТ «Кольская горна-мэталюргічная кампанія»
- 1996—2001 — старшыня ўпраўленьня, генэральны дырэктар РАТ «Нарыльскі нікель»
- Люты 2001: абраны губэрнатарам Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі
- Верасень 2002 — перамог на выбарах губэрнатару Краснаярскага краю
- Сябра палітрады партыі «Адзіная Расея»
- Старшыня Рады міжрэгіянальнай асацыяцыі «Сыбірская дамова»
- У ліпені 2008 году Аляксандру Хлапоніну было прысвоена вайсковае званіне палкоўнік.[1]
[рэдагаваць] Губэрнатар Краснаярскага краю
На датэрміновых выбарах губэрнатару Краснаярскага краю, прызначаных у сувязі са сьмерцю губэрнатара А. Лебедзя ў авіякатастрофе, высунуў сваю кандыдатуру. Датэрміновыя выбары губэрнатара Краснаярскага краю адрозьніваліся беспрэцэндэнтнай мабілізацыяй рэсурсаў асноўных кандыдатаў, цьвёрдым супрацьстаяньнем і разгулам «чорных выбарчых тэхналёгіяў».
8 верасьня 2002 году ў першым туры выбараў атрымаў 25 адсоткаў галасоў, саступіўшы старшыне заканадаўчага сходу А. Вусу з 27 адсоткамі, апярэдзіўшы дэпутата Дзярждумы С. Глаз’ева з 20 адсоткамі і мэра Краснаярску П. Пімашкова з 15 адсоткамі.
22 верасьня ў другім туры атрымаў перамогу, атрымаўшы 48 адсоткаў галасоў супраць 42 у А. Вуса, пры гэтым выйграў амаль на ўсіх тэрыторыях, акрамя Краснаярску і Ачынску, найбольшую падтрымку атрымаў у Нарыльску. Выбарчая камісія Краснаярскага краю два разы прызнавала выбары несапраўднымі, але першы раз яе рашэньне было адменена судом, другі раз — Цэнтральнай выбарчай камісіяй Расейскай Фэдэрацыі, пасьля чаго прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, не чакаючы ўступа А. Хлапоніна на пасаду губэрнатара краю, прызначыў яго выканаўцам абавязкаў губэрнатара краю.
Прыступіўшы да выкананьня абавязкаў губэрнатара, паабяцаў на працягу двух месяцаў дамагчыся ліквідацыі запазычанасьцяў па зарплаце перад краявымі бюджэтнікамі, што і было зроблена. У 2003 годзе пераканаў уладальнікаў буйных прадпрыемстваў, разьмешчаных на тэрыторыі краю, перарэгістроўвацца ў краі і плаціць падаткі на яго тэрыторыі, што прывяло да значнага павелічэньня прыбытковай часткі бюджэту краю. У 2004 годзе выступіў з ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму па аб’яднаньні Краснаярскага краю з Таймырскім (Даўгана-Ненецкім) і Эвенкійскім аўтаномнымі акругамі, у 2005 годзе адбыўся рэфэрэндум па аб’яднаньні рэгіёнаў. У 2004 годзе ініцыяваў прыняцьце закону пра далучэньне гарадоў Каеркан, Талнах і пасёлка Сьнежнагорск да гораду Нарыльск.
Карыстаецца папулярнасьцю ў насельніцтва краю. Імідж не псуюць нават дробныя здарэньні ў жыцьці губэрнатара. Напрыклад, падзеньне з матацыкла на вачах у публікі ў перапынку хакейнага матчу ў Краснаярску. Ці выкладзеныя ў інтэрнэт ролікі, у якіх ён мацюкаецца.
[рэдагаваць] Узнагароды
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (3 красавіка 2008) — за вялікі ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краю[2]
- Ордэн Пашаны (15 красавіка 1998) — за вялікі ўнёсак у вытворчасьць каляровых і каштоўных мэталяў, шматгадовая добрасумленная праца на прадпрыемствах і ў арганізацыях акцыянэрнага таварыства «Нарыльскі камбінат» (Таймырская (Даўгана-Ненецкая) аўтаномная акруга)[3]
- Ордэн сьвятога балагвернага князя Данііла Маскоўскага (РПЦ, 2005)[4]
- Ганаровы грамадзянін Нарыльску [5]
- Ганаровы чыгуначнік (2005)[6] — за ўнёсак у разьвіцьцё транспартнай чыгуначнай сфэры [7]
| Папярэднік Аляксандар Лебедзь |
Губэрнатар Краснаярскага краю 3 кастрычніка 2002 — |
Наступнік — |
| Папярэднік Генадзь Нядзелін |
Губэрнатар Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі 21 лютага 2001 — 10 кастрычніка 2002 |
Наступнік Алег Бударгін |
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Взгляд(рас.)
- ^ Указ Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 03.04.2008 № 446(рас.)
- ^ Указ Прэзыдэнта РФ ад 15 красавіка 1998 г. № 392
- ^ Губэрнатар Краснаярскага краю Аляксандр Хлапонін ганараваны ордэна сьв. Данііла Маскоўскага(рас.)
- ^ Рашэньне Гарадзкога Савету адзінага муніцыпальнага ўтварэньня «горад Нарыльск» ад 11 кастрычніка 2002 г. № 24-305 "Пра прысваеньне званьня «Ганаровы грамадзянін гораду Нарыльск» Хлапоніну Аляксандру Генадзевічу"(рас.)
- ^ Губэрнатар Краснаярскага краю Аляксандар Хлапонін стаў «Ганаровым чыгуначнікам Расеі».
- ^ «Візітная картка гораду на Енісеі», газэта «Северная магистраль» 10 чэрвеня 2005(рас.)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аляксандар Хлапонін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка А. Г. Хлапоніна на сайце Краснаярскага краю(рас.)
- Інтэрвію А. Г. Хлапоніна(рас.)
- Аляксандар Хлапонін. Губэрнатар Краснаярскага краю(рас.)
- Асабісты сайт А. Г. Хлапоніна(рас.)
|
|
||
|---|---|---|
| Рэспублікі | ||
| Краі |
Алтайскі · Забайкальскі · Камчацкі · Краснадарскі · Краснаярскі · Пермскі · Прыморскі · Стаўрапольскі · Хабараўскі
|
|
| Вобласьці |
Амурская · Арлоўская · Архангельская · Арэнбурская · Астраханская · Белгародзкая · Бранская · Валагодзкая · Валгаградзкая · Варонеская · Іванаўская · Іркуцкая · Калінінградзкая · Калуская · Кастрамская · Кемераўская · Кіраўская · Курганская · Курская · Ленінградзкая · Ліпецкая · Магаданская · Маскоўская · Мурманская · Новасыбірская · Наўгародзкая · Ніжагародзкая · Омская · Пензенская · Пскоўская · Растоўская · Разанская · Самарская · Саратаўская · Сахалінская · Смаленская · Сьвярдлоўская · Тамбоўская · Томская · Тульская · Цьвярская · Цюменская · Уладзімерская · Ульянаўская · Чалябінская · Яраслаўская
|
|
| Гарады фэдэральнага значэньня | ||
| Аўтаномная вобласьць | ||
| Аўтаномныя акругі | ||
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны (Расея)
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Калёмба
- Кіраўнікі рэгіёнаў Расеі
- Выбітныя асобы Краснаярскага краю
- Сябры «Адзінай Расеі»
- Дзяржаўныя дзеячы Расеі
- Кавалеры ордэна РПЦ сьвятога вернага князя Данііла Маскоўскага
- Ганаровыя чыгуначнікі
- Выпускнікі фінансавай акадэміі