Аляксандар Ходзька
| Аляксандар Ходзька | |
| Aleksander Chodźko | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 30 жніўня 1804, Крывічы (цяпер — Мядзельскі раён, Беларусь) |
| Памёр | 27 сьнежня 1891, Нуазі-ле-Сэк ля Парыжу, Францыя |
| Бацькі | Ян Ходзька |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, фальклярыст, славіст, ўсходазнавец |
| Дэбют | «Пастараль» // Dziennik Wileński, 1824 г.[1] |
Аляксандар Ходзька (па-польску: Aleksander Chodźko; 30 жніўня 1804, Крывічы — 27 сьнежня 1891, Нуазі-ле-Сэк ля Парыжу) — паэт, фальклярыст і ўсходазнавец; брат Юзэфа і Міхала Ходзькі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1820 годзе, падрыхтаваўшыся пад наглядам Тамаша Зана, паступіў на аддзяленьне літаратуры і мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту. Пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Удзельнік Таварыства філярэтаў, за што ў 1823 быў арыштаваны і да 1824 знаходзіўся пад сьледзтвам. У 1825 годзе скончыў Віленскі ўнівэрсытэт з ступеньню кандыдата філязофіі.
Прадоўжыў вучобу ў Санкт-Пецярбургу ў Вучэбным аддзяленьні жывых моваў пры Азіяцкім дэпартамэнце Міністэрства замежных справаў. У часе вучобы зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Аляксандрам Пушкіным, Васілём Жукоўскім. Адзінаццаць гадоў працаваў перакладчыкам, а затым сакратаром расейскага консульства ў Пэрсіі. У 1841 выехаў на адпачынак у Італію і Францыю. З 1842 году жыў у Парыжы, дзе сустрэўся з калегамі па вучобе і родных братоў Станіслава і Міхала. Выехаў у Лёндан, дзе сёлета выдаў свой збор паданьняў і песень народаў Пэрсіі. Адзін з гэтых твораў — «Прыгоды і імправізацыі Кёр-Аглы» на францускую мову пераклала Жорж Санд[1].
Вярнуўшыся ў Парыж, працаваў на ніве ўсходазнаўства. Выдаў «Пэрсыдзкую граматыку» (1852), за якую атрымаў ад Напалеона III крыж ганаровай лігі, напісаў дасьледваньне па курдзкай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, а таксама працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш[1]. У 1857—1883 прафэсар катэдры славянскіх моваў і літаратур у Калеж дэ Франс.
Памёр 27 сьнежня 1891 году ў Нуазі-ле-Сэк пад Парыжам іі пахаваны на могілках Манмарансі.
Творчасьць [рэдагаваць]
У 1829 выдаў зборнік «Паэзія», некаторыя песьні і баляды якога заснаваныя на беларускім фальклёры («Маліны», «Васілёк», «Алеся», «Зух», «Старац»). У зборнік ўвайшлі таксама пераклады навагрэцкіх і марлацкіх песень[1]. Азнаёміўшыся з зборнікам Адам Міцкевіч напісаў А. Ходзьку ліст з Жэнэвы:
| Тваю «Паэзію» мы чыталі тут зь вялікаю асалодаю... Ты выбраў добра: усе вершы маюць вартасьці, а многія цудоўныя, асабліва песьні і баляды[2] | ||
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Аляксандр Ходзька // Філаматы і філарэты — Мн.: 1998. — (Беларускі кнігазбор).
- Ходзька Аляксандр // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.</ref>