Аляксандар Ярашэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аляксандар Адамавіч Ярашэвіч (нар. 28 жніўня 1940, в. Любкаўшчына Стаўпецкага раёну[1]) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2003).

Скончыў БДУ (1962). З 1965 у Інстытуце ядравай энэргетыкі, у 19792003 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі. З 2004 у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Дасьледуе мастацтва эпохі барока (скульптуру, іканапіс, алтарнае малярства, іканаграфію) і гісторыю рэлігіі на Беларусі (беларускія манастыры).[2]

Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000), аўтар кніг «Маці Божая Снежная» ў Беларусі" («Про Хрысто, 2003»), «Абраз Маці Божай Будслаўскай» («Про Хрысто, 2004»), укладальнік і адзін з аўтараў альбома «Музей старажытнабеларускай культуры» (Мн., 2004).

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Адміністрацыйная адзінка, якая існавала дэ-факта, легальная з пункту гледжаньня ўладаў СССР. З пункту гледжаньня міжнароднага права – у Наваградзкім ваяводзтве Другай Рэчы Паспалітай, пад акупацыяй СССР.
  2. ^ Ярашэвіч Аляксандр Адамавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 784

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты