Аляксандар Ярэміч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ярэміч
Імя пры нараджэньні Аляксандар Парфіравіч Ярэміч
Род дзейнасьці урач, мэцэнат
Дата нараджэньня 1876(1876)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1920(1920)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак лекар
Навуковая сфэра мэдыцына
Месца працы

Аляксандар Ярэміч (1876 — 1920) — урач, грамадзкі дзяяч, мэцэнат. Знаёмы Янкі Купалы.[1]

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Ваенна-мэдыцынскую акадэмію ў Пецярбургу ў 1904 годзе. Доктар мэдычных навук (1913). Працаваў хірургам у шпіталях Пецярбурга, Томска, Благавешчанска, на Ленскіх залатых прыісках у Сыбіры. Удзельнік культурна-грамадзкага руху беларусаў у Пецярбургу. У 1916—1917 гадох — сябра Пецярбурскага камітэту Беларускага таварыства па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны. Садзейнічаў адкрыцьцю дзіцячых ясьляў, школаў для дзяцей уцекачоў. Пазьней працаваў у Хабараўскім краі.[1]

Аляксандар Ярэміч і Янка Купала[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазнаёміўся зь Я. Купалам у 1910 годзе. У 1913 годзе за ўласныя сродкі выдаў зборнік Я. Купалы «Шляхам жыцьця». Купала адрасаваў А. Ярэмічу на зборніку сваё прысьвячэньне: «Шчыра паважанаму доктару А.П.Ярэмічу гэту кніжку пасьвячаю. Аўтар».[1]

Алесь Пашкевіч гэтак апісвае абставіны гэтае падзеі ў сваім рамане-біяграфіі «Круг»:

« Сяргей Ясенін затым лёгка стукнуў Дубоўку па сьпіне, падміргнуў яму: – Ты, гэта… Купалу скажы, што я на яго не крыўдую! – і, пабачыўшы Дубоўкава неўразуменьне, блытана патлумачыў прычыну сваёй магчымай «крыўды»: у 1913 годзе ў Піцеры ён займаўся ў народным унівэрсытэце імя Шаняўскага. Тады ўжо пасьпеў падрыхтаваць першы зборнік «Радуница». Знайшоўся фундатар – доктар Аляксандар Ярэміч, дырэктар Елісееўскай бальніцы. На фінансаваньне яму прапанавалі дзьве кнігі: «Радуницу» і «Шляхам жыцьця» Янкі Купалы. Доктар-фундатар аддаў перавагу Купалавай. А «Радуница» зьявілася праз тры гады…[2] »

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ярэміч». — С. 701.
  2. ^ Круг: раман-біяграфія Дзеяслоў. Літаратурна-мастацкае і публіцыстычнае выданьне. №12. Праверана 24 траўня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ярэміч» / Аўтар — А.С.Ліс. — С.701
  • Есакоў А. Выдавец купалавых твораў / Полымя. — Мн., 1969. — № 6.
  • Родчанка Р. Паплечнікі Альгерда Абуховіча / Літаратура і мастацтва. — Мн., 1967. — 4 красавіка.
  • Пашкевіч А. Круг: раман-біяграфія / Дзеяслоў. — Мн., 2004. — № 12.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]