Аляксандар дэ Род

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар дэ Род

Аляксандар дэ Род (па-француску: Alexandre de Rhodes; 15 сакавіка 1591, Авіньён, Францыя - 5 лістапада 1660, Іспаган, Іран) — францускі манах-езуіт, у 17 стагодзьдзі праводзіў актыўную місыянэрскую дзейнасьць у Індакітаі. Аказаў вялікі ўплыў на распаўсюд хрысьціянства ў Віетнаме, стварыў віетнамскі альфабэт на аснове лацінкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар нарадзіўся ў Авіньёне (Францыя) 15 сакавіка 1591 годзе, у 1612 годзе ўвайшоў у Таварыства Езуса й у 1619 годзе быў накіраваны ў якасьці місыянэра ў Індакітай.

Знаходзячыся больш 10 год у Ханоі, Дэ Род напісаў Катэхізіс на віетнамскай мове, стварыў віетнамскую пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту, якая выкарыстоўваецца па сёньняшні дзень. У сваім дакладзе Аляксандар казаў, што пры ім прынялі хрысьціянства больш 6 000 мясцовых жыхароў.

У 1630 годзе Аляксандар дэ Род быў высланы з Віетнама й правёў наступныя 10 год у Макао. Пазьней ён яшчэ раз вяртаўся ў Індакітай, дзе правёў яшчэ 6 гадоў, прыгаворваўся да сьмяротнага пакараньня, якое пазьней было заменена на сасланьне.

У 1649 годзе Дэ Род вярнуўся Ў Рым, дзе зьвяртаўся з просьбамі аб павелічэньні фінансаваньня каталіцкіх місый у Індакітаі. Пазьней яго накіравалі ў Пэрсію, дзе Аляксандар дэ Род памёр у 1660 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]