Аляксандар VIII

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандр VIII

Аляксандр VIII (па-лацінску: Alexander VIII PP.; сьвецкае імя: П’етра Вітэ Атабона, па-італьянску: Pietro Vitto Ottoboni; 22 красавіка 1610 — 1 лютага 1691) — папа рымскі з 6 кастрычніка 1689 да 1 лютага 1691.

П’етра Атабона нарадзіўся 22 красавіка 1610 году ў Вэнэцыі, у сям’і канцлера Вэнэцыянскай Рэспублікі. Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўнівэрсытэце ў Падуі. У 1652 стаў кардыналам і эпіскапам Брэшыі (1654—1664). Пасьля абраньня на папскі пост Аляксандар VIII вярнуўся да практыкі непатызма, прызначыўшы кардыналамі дваіх Атабона, Марка і П’етра. Дваццацідвухгадовы кардынал П’етра Атабона быў вядомым апекуном тэатру. У пэрыяд пантыфікату Аляксандра VIII адносіны з Францыяй значна палепшыліся. Вярнуў Авіньён; аказаў дапамогу Польшчы і Вэнэцыі ў іх барацьбе з Турэччынай.