Аляксандра Наталі-Сьвят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандра Наталі-Сьвят
Аляксандра Наталі-Сьвят
Аляксандра Наталі-Сьвят
Дэпутат Сойму Польшчы
2005 — 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі
Прэм’ер-міністар: Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзілася: 20 лютага 1959
Абарнікі Сьлёнске
Памерла: 10 красавіка 2010
пад Смаленскам
Нацыянальнасьць: паляк
Партыя: Права і Справядлівасьць
Узнагароды:
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы

Аляксандра Наталі-Сьвят (па-польску: Aleksandra Natalli-Świat; нар. 20 лютага 1959 году ў Абарніках Сьлёнскіх — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (20052010).

Скончыла факультэт кіраваньня й інфарматыкі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту. Працавала на разных пасадах. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругі 3. Уроцлаў, атрымала 5068 галасоў[1]. Была старшынёй камісіі публічных фінансаў. У выбарах у 2007 годзе была пераабраная з той жа акругі, атрымала 21999 галасоў[2].

Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаная Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].

Пахаваныя ў Ўроцлаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аляксандра Наталі-Сьвятсховішча мультымэдыйных матэрыялаў