Аляксандра Пятрова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандра Пятрова
Дата нараджэньня 18 верасьня 1980
Месца нараджэньня Чабаксары
Дата сьмерці 17 верасьня 2000

Аляксандра Валер’еўна Пятрова (18 верасьня 1980, Чабаксары — 17 верасьня 2000, тамака жа) — мадэль, пераможца конкурсу Міс Расея-1996 і іншых конкурсаў прыгажосьці. Трагічна загінула.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 годзе фінал нацыянальнага конкурсу «Міс Расея» трансляваўся на канале «Расея» ў прамым этэры 14 сьнежня. Упершыню ён праходзіў па-за сталіцай — у Вялікім Ноўгарадзе. З 40 удзельніц — пераможцаў рэгіянальных тураў, лепшай была прызнаная 16-летняя Саша Пятрова з горада Чабаксары.

У 1997 годзе яна прымала ўдзел у шматлікіх тэлеперадачах, шоў-праграмах, прэзэнтацыях, сур'ёзна працавала ў якасьці фотамадэлі. За год Саша пабывала ў шматлікіх краінах сьвету, прыняла ўдзел у трох міжнародных конкурсах. Да званьня «Міс Расея» яна дадала залаты мэдаль Сусьветнага чэмпіянату па мастацтвах у намінацыі «мадэль», атрымала прапанову аб працы ў Галівудзе. У ліпені 1997 году Аляксандра Пятрова была прызнаная найлепшай на міжнародным мадэльным конкурсе «Міс Модэл Інтэрнэшнл», у якім прымалі ўдзел прадстаўніцы 53 краін. У канцы 1997 году ў Чувашыі, на радзіме Аляксандры, быў праведзены конкурс «Чалавек году». Аляксандра Пятрова перамагла і тут, пакінуўшы ззаду такіх канкурэнтаў, як прэзыдэнт Чуваскай рэспублікі і мэр Чабаксараў. У 1999 годзе ўдзельнічала ў конкурсе Міс Сусьвет. Нягледзячы на разнастайныя і павабныя запрашэньні замежных агенцтваў, яна засталася ў роднай Чувашыі.

17 верасьня 2000 Аляксандра была забітая ў Чабаксарах адным стрэлам у галаву, не дажыўшы да 20-годзьдзя аднаго дня. Разам зь ёй былі застрэленыя двое прадпрымальнікаў, на кватэры аднаго зь якіх яна знаходзілася.