Аляксей Васілеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Васілеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1993(1993-06-02)[1] (30 гадоў)
Рост 191 см
Вага 85 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бабоўня[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Шахцёр Салігорск 5 (0)
2016—2017 Крумкачы 39 (3)
2018 Баранавічы 3 (0)
2018 Крумкачы 2 (0)
2022—4 Бабоўня[d]
Зборныя
2012—2014 Беларусь (да 21) 16 (1)

Аляксей Васілеўскі (нарадзіўся 2 чэрвеня 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2009 году выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У сэзоне 2014 году пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 7 траўня 2014 году ў матчы супраць «Нёману» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У сэзоне 2015 году выступаў за дубль, і толькі ў канцы сэзону згуляў у некалькіх матчах за першую каманду.

У студзені 2016 году прыбыў на прагляд у «Слуцак»[3], але не падышоў гэтаму клюбу і пазьней апынуўся ў табары «Крумкачоў», зь якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У складзе сталічнага клюбу здолеў замацавацца ў першым складзе.

У першай палове сэзону 2017 году звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выступаючы за дубль. Улетку вярнуў сабе месца ў першай адзінаццатцы «Крумкачоў». У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», пазьней вярнуўся ў сталічную каманду, аднак у сакавіку 2018 году «Крумкачам» было адмоўлена ў атрыманьні ліцэнзіі на сэзон 2018 году. Неўзабаве абаронца перайшоў у «Баранавічы»[5]. Пакінуў баранавіцкі клюб у ліпені таго ж году і вярнуўся ў «Крумкачы»[6], аднак згуляў толькі ў двух матчах і па заканчэньні сэзону пакінуў каманду.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу ў 2012 і 2013 гадах.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 3 0
Крумкачы 2016 Найвышэйшая ліга 22 3
2017 Найвышэйшая ліга 17 0
Баранавічы 2018 Першая ліга 3 0
Крумкачы Другая ліга 2 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]