Аляксей Гардзіцкі
Аляксей Кузьміч Гардзіцкі (5 траўня 1934, в. Пугачова Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці[1] — 24 жніўня 1999) — беларускі літаратуразнаўца.
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (1956). Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дому, сакратаром райкаму камсамолу, журналістам на Берасьцейшчыне. У 1959—1962 гг. — асьпірант, у 1962—1966 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэту Савету Міністраў БССР па друку. Чалец СП СССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР.
[рэдагаваць] Творчасьць
З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 (берасьцейская абласная газэта «Заря»). Аўтар кніг дыялёгаў, інтэрвію, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніку «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994).
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць] Літаратура
- Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі. 1999, № 9-10
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
- Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Складальнік А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — 407 с.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.