Аляксей Канстанцінавіч Талстой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Канстанцінавіч Талстой
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 жніўня (5 верасьня) 1817[1][2]
Памёр 28 верасьня (10 кастрычніка) 1875[1][2] (58 гадоў)
Бацькі Канстанцін Пятровіч Талстой[d][1][2]
Ганна Аляксееўна Пяроўская[d][2]
Сужэнец Соф’я Андрэеўна Бахмецьева[d][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, паэт, пісьменьнік, навэліст, перакладнік
Гады творчасьці з 1830
Жанр паэзія
Мова расейская мова[4][4][5] і француская мова[4][4]
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава II ступені
Подпіс Выява аўтографу
Аляксей Канстанцінавіч Талстой

Аляксей Канстанцінавіч Талстой (24 жніўня (5 верасьня) 1817, Пецярбург — 28 верасьня (10 кастрычніка) 1875, с. Красны Рог, цяпер Почапскі раён Бранскай вобласьці) — расейскі пісьменьнік, граф, член-карэспандэнт Пецярбурскай АН.

Стваральнік балядаў, сатырычных вершаў, гістарычнага рамана «Князь Сярэбраны» (апублікаваны ў 1863), драматычнай трылёгіі «Сьмерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868) і «Цар Барыс» (1870), п’есы «Пасаднік» (1871), раманаў «Упыр» (1841), «Сям’я вурдалака» (1839), «Сустрэча праз трыста гадоў» (1839), «Воўчы прыёмыш» (1843), «Сьцяблоўскі» (1846).

Аўтар праніклівай лірыкі, зь яскрава выяўленым музычным пачаткам, псыхалягічных навэляў у вершах («Средь шумного бала, случайно…», «То было раннею весной»).

На беларускую мову асобныя вершы А. К. Талстога пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Валянцін Таўлай[6], Хведар Жычка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Лотман Л. М. Толстой А. К. (рас.) // Краткая литературная энциклопедияМосква: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7. — С. 539—542.
  2. ^ а б в г д е ё Венгеров С. Толстой, Алексей Константинович (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 442—447.
  3. ^ а б Толстой Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  4. ^ а б в г Tolstoj, Aleksej Konstantinovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ CONOR.SI
  6. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]