Аляксей Касьцякоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксей Касьцякоў
Алексей Николаевич Костяков
No male portrait be.svg
Нарадзіўся 28 сакавіка 1887
Серпухаў, Маскоўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 30 жніўня 1957
Масква, РСФСР, СССР
Грамадзянства Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя
СССР СССР
Навуковая сфэра мэліярацыя
Альма-матэр Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Сталінская прэмія — 1951 Сталінская прэмія — 1952

Аляксе́й Мікала́евіч Касьцяко́ў (28 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1887, Серпухаў, цяпер у Маскоўскай вобласьці30 жніўня 1957, Масква, РСФСР) — савецкі навуковец, чалец-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ(ru) (1935). Заснавальнік савецкай мэліярацыйнай навукі. Доктар тэхнічных і сельскагаспадарчых навук, прафэсар.

Зьмест

Жыцьцяпіс [рэдагаваць]

У 1912 скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1912—1919 роках упершыню ў Расеі зладзіў правядзеньне досьледна-мэліярацыйных гідрамодульных дасьледаваньняў.

Дзякуючы ягоным намаганьням пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Маскоўскім інстытуце інжынэраў воднай гаспадаркі ствараліся катэдры мэліярацыі. Заснавальнік і дырэктар (19231929) Інстытута сельскагаспадарчай мэліярацыі.

Дзейнасьць [рэдагаваць]

Распрацаваў спосабы і мэтады плянаваньня, праектаваньня і будаўніцтва мэліярацыных сыстэмаў ва ўмовах сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. Распрацаваў вучэньне пра рэжымы арашэньня і тэхніку паліву сельскагаспадарчых культураў, мэтады барацьбы са стратамі вады і інш.

Асноўныя працы [рэдагаваць]

  • Избранные труды, т. 1—2, М., 1961
  • Основы мелиораций, 6 изд., М., 1960

Узнагароды [рэдагаваць]

Памяць [рэдагаваць]

Імя Касьцякова ад 1958 року мае Ўсесаюзны навукова-дасьледчы інстытут гідратэхнікі і мэліярацыі.

У 1958 імем Касьцякова названая вуліца ў Маскве[1]. Ягонае імя носіць таксама вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]

Літаратура [рэдагаваць]

  • Касцякоў Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3. — С. 165.
  • Костяков Алексей Николаевич (28.3.1887-30.8.1957) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 310. — 30 000 ас.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]