Аляксей Рыяс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Рыяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 траўня 1987 (36 гадоў)
Менск, БССР
Рост 182 см
Вага 73 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб СДЮШАР-3 БФСТ Дынама
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2014
2015—2019
2020—2021
2022—
Шахцёр Салігорск
БАТЭ
Дынама Менск
СДЮШАР-3 Дынама
188 (31)
105 (12)
27 (0)
5 (1)
Зборныя
2016—2018 Беларусь 10 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 верасьня 2022.

Аляксей Рыяс (нарадзіўся 14 траўня 1987 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца беларускага СДЮШАР-3 БФСТ «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 2014 году выступаў за салігорскі «Шахцёр». У клюбе дэбютаваў у 2006 годзе. Любімая пазыцыя на полі — правы паўабаронца, хоць можа аднолькава небясьпечна гуляць на абодвух флянгах.

У сьнежні 2014 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[2]. Пад час трэніроўкі ў пачатку красавіка 2019 года атрымаў траўму калена - частковы разрыў бакавой зьвязкі[3][4]. 3 сьнежня 2019 году сышоў з БАТЭ[5]. 13 студзеня 2020 году падпісаў кантракт з Дынама Менск[6]. 9 сакавіка 2020 году дэбютаваў у камандзе Дынама Менск у матчы Кубка Беларусі[7].

31 жніўня 2016 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Нарвэгіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шахцёр

БАТЭ Барысаў

Індывідуальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016, 2017

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 20 5
2016 Найвышэйшая ліга 24 2
2017 Найвышэйшая ліга 24 3
2018 Найвышэйшая ліга 20 2
2019 Найвышэйшая ліга 17 0

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Аляксея зьяўляецца выхадцам з Пэру, маці — беларуска. Бацькі знаходзяцца ў разводзе, мае, акрамя таго, зводнага брата у Пэру[9]. Аляксей ажаніўся 5 ліпеня 2014 года, у 2015 годзе нарадзілася дачка[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]