Аляксей Трубяцкой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Разьня Трубяцкога

Аляксей Мікітавіч Трубяцкі (па-расейску: Алексей Никитич Трубецкой) гербу Пагоня Літоўская (17 сакавіка 1600? — 1680) — апошні князь Трубяцкога княства ў межах Рэчы Паспалітай (16341645) і пасьля ў граніцах Расеі (16601672). Хросны бацька цара Пятра Першага. Брат Вігунда Гераніма Трубяцкога.

У 16461662 ачольваў прыказы — Сыбірскі, Казанскага палацу ды Палкавых справаў. У сакавіку 1654 браў удзел у перамовах з гетманскім урадам пра ўмовы заключэньня ўкраінська-маскоўскага вайськова-палітычнага хаўрусу.

У 1654 годзе пад час вайны Расеі з РП камандаваў паўднёвай часткай царскага войска. Хутка захапіў землі між Дняпром і Бярэзіною. Войска Трубяцкога жорстка паводзіла сябе на акупаных землях. Выпальваліся вёскі, выводзіліся ў Расею сяляне. 22 ліпеня 1654 у Амсьціславе адбылася празваная пасьля разьня Трубяцкога. 24 жніўня 1654 перамог у бітве пад Шапялевічамі значна меньшае літоўскае войска начале зь Янушам Радзівілам. Пасьля ваяваў пад Луцкам. У 1656 браў удзел здабыцьці Дорпту (Тарту, Эстонія) падчас маскоўска-швэдзкае вайны.

У 1659 начале 150 000 войска Трубяцкой уварваўся ва Ўкраіну. У бітве пад Канатопам страціў каля 20 000 чалавек. У тым самым годзе разам з палкоўнікам казакаў Іванам Сіркай браў удзел у вайсковых дзеях супраць Крымскага Хансктва. У жніўні 1659 атачыў сваімі аддзеламі казацкую раду ў Пераяславе й прымусіў новаабранага гетмана Юр’я Хмяльніцкага падпісаць Пераяслаўскія артыкулы 1659 году.

У 1672 хрысьціў будучага цара Пятра Першага, якому падарваў Трубчэўск.

Памёр бязьдзетным у 1680 годзе прыняўшы манаства пад імем Афанасі.