Аляндзкія астравы
| Аляндзкія астравы Landskapet Åland |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Астравы міру | |||||
| Дзяржаўны гімн «Ålänningens sång» |
|||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | швэдзкая | ||||
| Сталіца | Марыехамн | ||||
| Найбуйнейшы горад | Марыехамн | ||||
| Форма кіраваньня | аўтаномная правінцыя Фінляндыі Пітэр Лінбёк Вівэка Эрыксан |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
13 517 км² 89 % |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
27 210 17,6/км² |
||||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||||
| Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) |
||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ax | ||||
| Тэлефонны код | +358 | ||||
Аля́ндзкія астравы (па-швэдзку: Åland, па-фінску: Ahvenanmaa) — швэдзкамоўны архіпэляг астравоў, які палітычна адносіцца да Фінляндыі. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Астравы знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнай затокі. Спэцыяльны статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасьцю.
У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 6,5 тыс. астравоў агульнай плошчай 1527 км². Плошча найбольшага вострава Аляндаў складае 650 км². Колькасьць насельніцтва складае каля 27,2 тыс. асобаў. Заселеныя каля 100 астравоў, пераважна людзьмі швэдзкага паходжаньня. Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай. Адзіным горадам і сталіцай Аляндзкіх астравоў зьяўляецца Марыяхамн (па-фінску: Maarianhamina). Тэрыторыя Аляндзкіх астравоў зьяўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў паветрана-вайсковых сілаў.
[рэдагаваць] Палітыка
Аляндзкія астравы, згодна з Актам аб Самакіраваньні Аляндзкіх астравоў ад 28 сьнежня 1951 году, зьяўляюцца парлямэнцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парлямэнт (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ландскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца зь міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных спраў і навакольнага асяродзьдзя, адміністрацыі і узаемадзеяньня з Эўрапейскім Зьвязам, прамысловасьці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца прэм’ер-міністрам (ландрадам).
[рэдагаваць] Гісторыя
У XVIII стагодзьдзі праз Аляндзкія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 году, пад час расейска-швэдзкай вайны расейцы акупавалі астравы і далучылі іх, разам зь Фінляндыяй, да Расейскай імпэрыі.
У 1856 годзе Парыская мірная дамова надала астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца й да нашых дзён.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аляндзкія астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
|
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
||
| Непрызнаныя: | ||
| Залежныя тэрыторыі: |
Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Фарэрскія выспы · Шпіцбэрген · Ян Маен
|
|
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
