Алясандра Д’яманці
| Алясандра Д’яманці | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 траўня 1983 (30 гадоў) Прата, Італія |
|
| Рост | 180 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Балёньня | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2004 2000—2001 2001—2002 2003 2004—2006 2006—2007 2007—2009 2009—2010 2010—2011 2011— |
Прата → Эмпалі (арэнда) → Фучэк’ё (арэнда) → Фіярэнтына-2 (арэнда) Альбаналефэ Прата Ліворна Ўэст Гэм Юнайтэд Брэшыя Балёньня |
23 (4) 0 (0) 24 (3) 3 (0) 26 (0) 49 (19) 63 (24) 28 (7) 32 (6) 30 (7) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2003— | Італія | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Алясандра Д’яманці (па-італьянску: Alessandro Diamanti; нарадзіўся 2 траўня 1983 года, Прата, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюба «Балёньня» й нацыянальнай зборнай Італіі.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Алясандра Д’яманці зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Санта-Лючыя», дзе працаваў ягоны бацька, Лючана, які ў свой час выхаваў іншага вядомага футбаліста — Крыстыяна В’еры[1]. Улетку 1997 году Д’яманці перайшоў у клюб «Прата»[2]. І праз тры сэзоны, 14 траўня 2000 года дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Навары» (0:0). 2 ліпеня 2000 года Алясандра быў арандаваны «Эмпалі». Пасьля заканчэньня першынства, Д’яманці вярнуўся ў «Прата», дзе 19 жніўня 2001 года згуляў сваю першую сустрэчу ў Кубку Італіі супраць «К’ева»[3]. 26 верасьня 2001 года Алясандра быў арандаваны клюбам сэрыі D «Фучэк’ё»[4], дзе правёў 24 гульні й забіў 3 галы. Улетку 2002 году паўабаронца ў чарговы раз вярнуўся ў «Прата», дзе згуляў толькі дзьве сустрэчы.
1 студзеня 2003 года Д’яманці быў арандаваны, з правам выкупу кантракту, дублем «Фіярэнтыны». Там ён дэбютаваў 16 лютага 2003 года ў матчы супраць «Імалезэ». «Фіярэнтына», аднак, прыняла рашэньне не выкупляць кантракт Алясандра з-за двух эпізодаў узьнікненьня ў футбаліста прыступаў пнэўматораксу[5]. Пасьля гэтага ён вярнуўся ў «Прата», зь якім падпісаў 5-гадовы кантракт. 5 ліпеня 2004 года Д’яманці падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Альбіналефэ», што выкупiў палову правоў на футбаліста. Там ён дэбютаваў 2 кастрычніка ў матчы супраць «Бары» (1:1). Усяго за сэзон Алясандра правёў 18 сустрэч. У першай палове наступнага сэзону гулец рэдка выходзіў на поле, і 31 студзеня ён быў арандаваны сваім былым клюбам, «Прата»[6].
«Ліворна» [рэдагаваць]
9 ліпеня 2007 года Д’яманці перайшоў у клюб Сэрыі А, «Ліворна»[7]. 25 жніўня ён дэбютаваў у асноўным складзе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Ювэнтуса», дзе ягоная каманда прайграла зь лікам 1:5. 24 лютага 2008 года Алясандра забіў першы мяч за клюб, забіўшы са штрафнога ў матчы супраць «Напалі».
«Ўсэт Гэм Юнайтэд» [рэдагаваць]
28 жніўня 2009 года Д’яманці быў набыты ангельскім клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[8]. 12 верасьня ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы супраць «Ўігана Атлетыка» (0:1).
«Брэшыя» [рэдагаваць]
Пасьля таго, як «Ўэст Гэм» узначаліў Абрагам Грант, Д’яманці правёў яшчэ адзін матч за клюб і перайшоў у «Брэшыю» за 2,2 млн эўра; кантракт быў падпісаны да 2015 году[9]. 29 жніўня ён дэбютаваў у складзе клюба ў матчы супраць «Пармы» (0:2).
«Балёньня» [рэдагаваць]
1 жніўня 2011 года алясандра перайшоў у склад «Балёньні», якая заплаціла за трансфэр футбаліста 1,5 мільёны эўра[10].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
14 лістапада 2010 года Д’яманці быў выкліканы ў склад зборнай Італіі[11]. 17 лістапада ён дэбютаваў у складзе каманды ў сустрэчы супраць зборнай Румыніі, дзе правёў першы тайм і быў заменены Даніэлем Дэ Росі. Сустрэча скончылася ўнічыю 1:1[12].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Quegli anni nel Santa Lucia, il club di Vieri e Paolo Rossi. gelocal.it
- ^ Diamanti acquistato dal Santa Lucia Il Prato investe sui giocatori di origine locale. quotidianiespresso.it
- ^ Prato, un tempo da grande protagonista Lanieri tre volte vicini al gol, poi il Chievo passa solo dal dischetto. gelocal.it
- ^ Prato scatenato, altri due validi acquisti Presi Claudio Vago e Fabio Secci Diamanti ceduto al Fucecchio. quotidianiespresso.it
- ^ Diamanti (ex Prato) ricoverato a Pesaro in osservazione. gelocal.it
- ^ Diamanti: ho fatto una scommessa. quotidianiespresso.it
- ^ Diamanti, Baggio la sua stella. quotidianiespresso.it
- ^ «Вест Хэм» приобрел нападающего «Ливорно» Диаманти. sports.ru
- ^ Диаманти перешел из «Вест Хэма» в «Брешию». sports.ru
- ^ Дьяманти пополнил «Болонью». sportbox.ru
- ^ Balzaretti, Diamanti, Ledesma e Ranocchia le novità tra i 23 azzurri. figc.it
- ^ Italia in sonno: 1-1 con la Romania. mediaset.it
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алясандра Д’яманці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на EPSN Soccernet
- Профіль на tuttocalciatori.net
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Буфон (бр) · 2 Маджа · 3 К’еліні · 4 Агбона · 5 Мота · 6 Бальцарэцьці · 7 Абатэ · 8 Маркізіё · 9 Балятэльлі · 10 Касана · 11 Ды Натале · 12 Сырыгу (бр) · 13 Джакерыні · 14 Дэ Санктыс (бр) · 15 Барцальі · 16 Дэ Росі · 17 Барыні · 18 Манталіва · 19 Бануччы · 20 Джавінка · 21 Пірлё · 22 Д’яманці · 23 Начэрына · Трэнэр Прандэльлі |
||