Аляфон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аляфон фанэмы (ад стар.-грэц. allos — «іншы», «розны» і стар.-грэц. phōnē — «гук») — гук мовы, у якім праяўляецца (рэалізуецца) моўная фанэма.

У залежнасьці ад фанэтычнай пазыцыі фанэма рэалізуецца рознымі аляфонамі, але ў кожнай пазыцыі — толькі адным зь іх; у адной і той жа фанэтычнай пазыцыі аляфоны ўзаемазамяняцца ня могуць.

У кожнага аляфона фанэмы ёсьць фанэтычныя пастаянныя прыкметы (іначай канстытутыўныя ці вызначальныя), паводле якіх гэтая фанэма адрозьніваецца ад іншых фанэмаў.

Таксама ў кожнага аляфона фанэмы ёсьць фанэтычная пераменная прыкмета, паводле якой ён адрозьніваецца ад іншых аляфонаў гэтай самай фанэмы.

Узоры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У беларускіх славаформах [раса] — [рас°у] фанэма <с> праяўляецца ў двух аляфонах: [с] і [с°], для якіх пастаяннымі прыкметамі зьяўляюцца: месца ўтварэньня (зубныя), спосаб утварэньня (фрыкатыўныя) і глухасьць, а пераменнай прыкметай зьяўляецца лябіялізаванасьць або нелябіялізаванасць зычнага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.