Аліварыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аліварыя
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 29 студзеня 1864 (150 гадоў таму)
Заснавальнікі Рохля Фрумкіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Кісялёва, 30
Ключавыя фігуры Міхаіл Чэчанеў
Галіна піваварная
Прадукцыя піва
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg128 993 млн рублёў (2010; 43 088 тыс. $)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg20 681 млн руб. (2010; 6908 тыс $)
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg13 220 млн руб (2010; 4416 тыс $)
Лік супрацоўнікаў 455 (2010)
Афіцыйны сайт www.alivaria.by

ААТ «Аліварыя» — беларускі бровар, разьмешчаны ў Менску. Заснаваны ў 1864 годзе. Па стане на лістапад 2008 году бровар выпускаў 18% ад вытворчасьці ўсяго беларускага піва[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1864—1994[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комплекс будынкаў бровара

Паводле архіўных дадзеных, завод адчынены 29 студзеня 1864 году рашэньнем Менскага губэрнскага кіраваньня, якое дазволіла менскай мяшчанцы Рохлі Фрумкінай на скрыжаваньні Аляксандраўскай і Загараднай вуліц адкрыць драўляны бровар. На гэтым месцы завод стаіць дагэтуль і зьяўляецца помнікам прамысловай архітэктуры XIX стагодзьдзя. Прадукцыя прадпрыемства была ганараваная мэдалём і Пахвальнай граматай на Ўсерасейскай і мастацкай выставе ў 1896 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Пазьней уладальнікам завода стаў граф Чапскі, які істотна мадэрнізаваў вытворчасьць: быў усталяваны паравы кацёл, праведзены тэлефон, пабудаваная гасьцініца і іншыя адміністрацыйныя будынкі.

У 1898 годзе Чапскі прадае завод аўстрыйскім купцам братам Лекертам, якія выраблялі піва аж да 1917 году. Гаспадары валодалі 4 чыгуначнымі вагонамі для перавозкі піва ў Вільню, Беласток, Берасьце, Горадню, Бабруйск. Дзякуючы братам Лекертам зьявілася першая назва завода — Завод Лекерта. Аб гэтым факце кажуць дакумэнты, а таксама бутэлькі таго часу, якія атрымалася знайсьці ў скляпах заводу. Маркіроўка гэтых бутэлек уяўляла сабой шкляны штамп, нанесены на бутэльку з назвай прадукта, інфармацыяй аб уладальніку і адрасам прадпрыемства.

Па меры разьвіцьця вытворчасьці ў часы кіраваньня братоў Лекертаў адбыліся зьмены ў афармленьні бутэлек: адначасова са шклянымі штампамі сталі выкарыстоўваць папяровыя этыкеткі авальнай формы, на якіх быў намаляваны арол, што трымае ў кіпцюрах бочку. Гэты гандлёвы знак у савецкі час не выкарыстоўваўся, і толькі ў пачатку 90-х гадоў дваццатага стагодзьдзя ён ізноў заняў сваё месца.

У 1917 годзе завод быў нацыяналізаваны і стаў дзяржаўным прадпрыемствам. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён апынуўся адным зь нешматлікіх ацалелых аб’ектаў у горадзе Менску. Вытворчасьць прадукцыі тут не спынялася. Піўзавод «Беларусь», як ён тады зваўся, вырабляў тысячы дэкалітраў піва ў год.

У савецкі пэрыяд, нароўні з «агульнасаюзнай» маркай «Жыгулёўскае», піўзавод «Беларусь» выпускаў уласныя гатункі піва: «Сакавіцкае», «Граф Чапскі», «Траецкае», «Аксамітнае». Этыкеткі таго пэрыяду ўяўлялі сабой цэтлік на горлышку бутэлькі і саступалі цяперашняму пакаленьню этыкетак па ўзроўні дызайну, якасьці паліграфіі і аб’ёме прадстаўляемай інфармацыі.

Апошнія дзесяцігодзьдзі для завода былі вельмі цяжкімі. Пэрспэктыўным плянам разьвіцьця Мінхарчпрама БССР прадугледжвалася яго закрыцьцё, ані абсталяваньне, ані тэхналёгіі не абнаўляліся. У гэты час былі пабудаваныя буйныя піваварныя заводы ў Дражні (Менск), Бабруйску, Рэчыцы. Завод увайшоў у склад аб’яднаньня «Крыніца» і стаў непэрспэктыўным. Таму ва ўмовах пераходу эканомікі рэспублікі на рынкавыя адносіны пазыцыі заводу былі вельмі неспрыяльнымі. Знос асноўных фондаў перавышаў 90%. Тым ня менш калектыў прыняў адзіна магчымае для захаваньня калектыва і лепшых традыцыяў беларускага броварства рашэньне аб акцыянаваньні прадпрыемства.

У чэрвені 1994 году было атрыманае пасьведчаньне аб рэгістрацыі ААТ «Піўзавод Аліварыя». Быў вернуты дарэвалюцыйны гандлёвы знак — арол, які трымае бочку. Лягатып дапоўніла дата заснаваньня завода — 1864 год. Зьявіліся новыя назвы гатункаў піва. Некаторыя зь іх былі прадыктаваныя гісторыяй самога заводу: «Лекерт-1», «Лекерт-2», іншыя гатункі: «Граф Чапскі», «Траецкае», «Няміга», «Менскі Бровар».

Ад 1995 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе кампанія зьмяніла бутэльку Аліварыі Экстра, у якой потым выйшлі новыя гатункі Белое Золото і Аліварыя Porter. Выхад Аліварыі Porter быў прымеркаваны да 145-годзьдзя заводу. Таксама ў сьнежні 2008 году «Золотое» выпушчанае ў пляшцы.

Гатункі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя гатункі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Алiварыя Безалкогольнае»
  • «Алiварыя Дзесятка»
  • «Алiварыя Залатое»
  • «Алiварыя Моцнае»
  • «Алiварыя Траецкае»
  • «Алiварыя Экстра»
  • «Алiварыя Белае золата»
  • «Алiварыя Porter»
  • «Алiварыя on ICE»
  • «Алiварыя LITE»
  • «Data 1864»
  • «Бровар Моцнае»
  • «Бровар Светлае»
  • «Бровар Класiчнае»
  • «Бровар Хлебнае»

Старыя гатункі (не выпускаюцца)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Граф Чапский»
  • «Легкое»
  • «Леккерт-1»
  • «Леккерт-2»
  • «Леккерт-люкс»
  • «Минский бровар»
  • «Народное»
  • «Немига»
  • «Немига оригинальное»
  • «Оливария Рождественское»
  • «Олимпийское»
  • «Особое»
  • «Столичное»
  • «Сябры»
  • «Темное»
  • «Фирменное»
  • «Янтарное»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]