Алімпік Ліён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Алімпік Ліён
Olympique lyonnais.png
Поўная назва Olympique Lyonnais
Заснаваны 1899
Горад Ліён, Францыя
Стадыён Стад дэ Жэрлян
Умяшчальнасьць: 40 494
Галоўны трэнэр Юбэр Фурнье
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2013—2014 5 месца
Афіцыйны сайт

Алімпік (па-француску: Olympique) — францускі футбольны клюб з гораду Ліён. Заснаваны ў 1899 годзе. Сяміразовы чэмпіён Францыі, пяціразовы ўладальнік Кубка Францыі, што робіць яго адным з самых пасьпяховых клюбаў Францыі. Клюб, разьмешчаны ў гарадзкім раёне Жэрлян, з чэрвеня 1987 году прэзыдэнтам клюба зьяўляецца Жан-Мішэль Аляс, а галоўным трэнэрам — Рэмі Гарда з 21 чэрвеня 2011 году. З 1989 году клюб стаў выступае ў францускай Лізе 1. Свае хатнія гульні Ліён праводзіць на «Стад дэ Жэрлян», а трэніруецца каманда ў цэнтры «Таля Валёж» у Ліёне.

Клюб дасягнуў свайго піку ў 2000-х гадох і ў пэрыяд паміж 2002 і 2008 гадам, калі сем разоў запар станавіўся чэмпіёнам краіны, што зьяўляецца рэкордам для Францыі. Жаночая каманда «Ліёна» перамагала ў чэмпіянаце краіны 9 разоў. У 2007 годзе й мужчынская й жаночая каманда перамаглі ў чэмпіянаце Францыі, што таксама было ўпершыню ў гісторыі францускага футбола. У сэзоне 2010—2011 гадоў жаночая каманда перамагла Лігу чэмпіёнаў сярод жанчынаў.

«Ліён» зьяўляецца адным з самых папулярных клюбаў у Францыі. Каля 11% насельніцтва краіны падтрымліваюць клюб. «Ліён» падзяляе другое месца па гэтаму ліку з «Пары Сэн-Жэрмэн» і саступае толькі клюбу «Алімпік Марсэль»[1]. «Ліён» ёсьць самым заможным клюбам краіне, сфармаваўшы штогадовы прыбытак у памеры 139,6 млн у сэзоне 2008—2009 гадоў[2].

На міжнародным узроўні «Ліён» рэгулярна ўдзельнічае ў самым прэстыжным клюбным турніры Эўропы — Лізе чэмпіёнаў. «Ліён» зьяўляўся чальцом арганізацыі эўрапейскіх футбольных клюбаў G-14 да моманту ейнага роспуску ў 2008 годзе. Пасьля гэтага клюб стаў адным з заснавальнікаў Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. Клюб мае мянушку «дзеці» (франц. Les Gones у перакладзе з рэгіянальнага ліёнскага дыялекту).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Алімпік Ліён» быў заснаваны ў 1950 годзе шляхам зьліцьця двух клюбаў — ФК «Ліён» і унівэрсытэцкай каманды гэтага ж гораду, якія, у сваю чаргу, вялі адлік свайго існаваньня з 1899 году, які, менавіта, і прынята лічыць афіцыйнай датай стварэньня клюба.

Пасьля шматлікіх ўнутраных рознагалосьсяў у дачыненьні да прафэсійнага статуса клюба, мэнэджар клюба Фэлікс Люё й ягоныя прыхільнікі вырашылі сфармаваць свой уласны клюб. 3 жніўня 1950 году плян Люё прыйшоў у жыцьцё, калі клюб «Ліён» быў афіцыйна заснаваны доктарам Альбэрам Трыльля й іншымі паплечнікамі. 26 жніўня 1950 году клюб згуляў сваю ​​першую афіцыйную сустрэчу, перамогшы клюб «Парыж Шарэнто» зь лікам 3:0 перад 3 тысячамі гледачоў. Клюб ужо на другі год свайго існаваньня здолеў перамагчы ў другім дывізіёне й падняцца ў эліту.

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хатнім стадыёнам для «Ліёна» зьяўляецца «Стад дэ Жэрлян». Ён разьмешчаны ў горадзе Ліён і ыкарыстоўваецца для правядзеньня футбольных і рэгбійны матчаў.

У 1910 годзе мэру горада Ліёна Эдуару Эрыё прыйшла ў галаву ідэя распрацаваць і пабудаваць стадыён для лёгкай атлетыкі й для раварыстаў. У 1912 годзе пабудова стадыёну была афіцыйна даручана мясцоваму архітэктару Тані Гарнье. Будаўніцтва пачалося ў 1914 годзе з надзеяй, што стадыён будзе завершаны да міжнароднай выставы 1914 году, аднак, з-за Першай сусьветнай вайны, будаўніцтва было часова прыпынена, але аднавілася пасьля вайны, і было завершана ў 1919 годзе, пры садзейнічаньні вялікага ліку нямецкіх ваеннапалонных. Да 1920 году стадыён быў цалкам працаздольным, а ў 1926 годзе «Стад дэ Жэрлян» быў афіцыйна адчынены.

Стадыён прымаў 2 матчы чэмпіянату Эўропы па футболе 1984 году. Таксама на стадыёне праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету 1998 году. Для гэтага была выканана рэканструкцыя па праекце архітэктара Альбэрта Канстантына. Пасьля гэтага ўмяшчальнасьць стадыёна павялічылася да 40 494 пасадачных месцаў. У 2007 годзе стадыён прымаў матчы Кубка сьвету па рэгбі.

З 1950 году стадыён стаў хатняй арэнай для «Ліёна». Рэкорд наведвальнасьці для Лігі 1 быў зафіксаваны ў 1982 годзе на дэрбі паміж «Ліёнам» і «Сэнт-Эт’енам», тады колькасьць гледачоў склала парадку 48 552 чалавек. Падчас паўфінальнага матчу Кубка канфэдэрацыяў 2003 году, на стадыёне «Стад дэ Жэрлян» адбылася страшэнная трагедыя. Камэрунскі паўабаронца Марк-Вівіен Фаэ загінуў ад сардэчнага прыступу падчас матчу з Калюмбіяй.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Рэмі Вэркутр 1980
2 Сьцяг Францыі Аб Мэдзі Зэфан 1992
3 Сьцяг Камэруну Аб Анры Бэдымо 1984
4 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Бакары Канэ 1988
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Бішэвац 1983
6 Сьцяг Францыі ПА Геда Фафана 1991
7 Сьцяг Францыі ПА Клеман Грэнье 1991
8 Сьцяг Францыі ПА Яан Гуркюф 1986
10 Сьцяг Францыі Нап Аляксандар Ляказэт 1991
11 Сьцяг Францыі ПА Рашыд Гезаль 1992
12 Сьцяг Францыі ПА Жардан Фэры 1992
13 Сьцяг Партугаліі Аб Мігел Лопіш (ар. «Спортынг») 1986
14 Сьцяг Францыі Аб Муамаду Дабо 1986
15 Сьцяг Францыі Аб Набі Сар 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Партугаліі Бр Антоні Лопіш 1990
17 Сьцяг Францыі ПА Стыд Мальбранк 1980
18 Сьцяг Францыі Нап Бафэтымбі Гаміс 1985
19 Сьцяг Францыі Нап Джымі Брыян 1985
20 Сьцяг Францыі ПА Гаэль Данік 1981
21 Сьцяг Францыі ПА Максім Ганалён (капітан) 1989
23 Сьцяг Францыі Аб Самюэль Юмтыці 1993
24 Сьцяг Францыі ПА Карэнтэн Талісо 1994
25 Сьцяг Францыі Нап Ясын Бэнзія 1994
28 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Арноль Мвюэмба 1985
29 Сьцяг Францыі ПА Фарэ Балюлі 1995
30 Сьцяг Францыі Бр Мат’ё Гаржэлен 1990
31 Сьцяг Францыі ПА Набіль Фэкір 1993

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Алімпік Ліёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў