Алімпік Марсэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Францыі Алімпік Марсэль
Olympique Marseille logo.png
Поўная назва Olympique de Marseille
Заснаваны 1899
Горад Марсэль, Францыя
Стадыён Вэлядром
Умяшчальнасьць: 60 031
Галоўны трэнэр Дыд’е Дэшам
Чэмпіянат Францыі
 · 2009—2010 1
Афіцыйны сайт

Алімпік (па-француску: Olympique) — францускі футбольны клюб з гораду Марсэль. Заснаваны ў 1899 годзе. 9-разовы чэмпіён Францыі і 10-разовы ўладальнік Кубка Францыі. Клюб большую частку сваёй гісторыі правёў у вышэйшай лізе францускага чэмпіяната. У 1993 годзе клюб стаў першым і адзіным францускім клюбам, які перамагаў у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. У 1994 годзе «Марсэль» былі паніжаны ў клясе з-за скандалу з дагаварнымі матчамі, у клюба адабралі чэмпіёнскі тытул, але ён усё ж такі застаўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У 2010 годзе Марсэль стаў чэмпіёнам Францыі зноў пад кіраўніцтвам былога капітана клюба Дыд’е Дэшама.

Хатні стадыён «Марсэля» Стад Вэлядром мае ўмяшчальнасьць у 60 031 чалавек, ён разьмешчаны ў паўднёвай частцы горада. На гэтым стадыёне «Марсэль» гуляе з 1937 году[1]. Стад Вэлядром славіцца сваёй ажыўленай атмасфэрай. У клюба маецца вялікая колькасьць заўзятараў, то бок клюб рэгулярна мае ў сярэднім самы высокі паказчык наведвальнасьці матчаў. Гэтак сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў «Марсэля» за сэзон 2008—2009 гадоў склала 52 276 чалавек, што было самым высокім паказчыкам у Лізе 1[2].

«Марсэль» традыцыйна гуляў ў белых кашулях і шортах зь сінімі шкарпэткамі да [[1986] году. З 1986 году «Марсэль» гуляў зь белымі футболкамі, белымі шортамі й белымі шкарпэткамі, а сіні колер стаў больш сьвятлейшым за кошт маркетынга Adidas. Бягучая эмблема клюба быў прынята ў 2004 годзе. Дэвіз клюба гучыць як «Прама да мэты» (франц. Droit Au But), над эмблемай маецца залатая зорка, якая зьяўляецца сымбалем перамогі клюба ў Лізе чэмпіёнаў. У 1997 годзе «Марсэль» быў набыты франка-швайцарскім бізнэсоўцам Рабэрам Люі-Дрэйфу.

Зьмест

[рэдагаваць] Дасягненьні

[рэдагаваць] Склад

Па стане на 6 сакавіка 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Джэнара Брасыльяна 1980
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэсар Асьпілікуэта 1989
3 Сьцяг Камэруна Аб Нікаля Н’Кулу 1990
4 Сьцяг Францыі ПА Алю Дыяра 1981
7 Сьцяг Францыі ПА Бэнуа Шэйру 1981
9 Сьцяг Бразыліі Нап Брандао 1980
10 Сьцяг Францыі Нап Андрэ-П’ер Жыньяк 1985
11 Сьцяг Францыі Нап Ляік Рэмі 1987
12 Сьцяг Буркіна-Фасо ПА Шарль Кабарэ 1988
12 Сьцяг Малі Аб Джымі Траарэ 1980
15 Сьцяг Францыі Аб Жэрэмі Марэль 1984
16 Сьцяг Бразыліі Бр Элінтан Андрадэ 1979
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Камэруна Аб Стэфан Мбія 1986
18 Сьцяг Францыі ПА Морган Амфітано 1985
20 Сьцяг Ганы Нап Андрэ Аю 1989
21 Сьцяг Сэнэгалу Аб Сулейман Дыявара 1978
23 Сьцяг Ганы Нап Джордан Аю 1991
24 Сьцяг Францыі Аб Род Фані 1981
25 Сьцяг Францыі Нап Білель Амрані 1993
26 Сьцяг Францыі Аб Жан-Філіп Сабо 1987
28 Сьцяг Францыі ПА Мат’ё Вальбуэна 1984
29 Сьцяг Францыі Нап Крыс Гадзі 1992
30 Сьцяг Францыі Бр Стыў Манданда (капітан) 1985

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах