Аліна Арлова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аліна Арлова
Аліна Арлоўская
Alina-orlova.jpg
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1988 (25 гадоў)
Месца нараджэньня Вісагіня, Летува
Краіна Летува
Прафэсіі сьпявачка, аўтар-выканаўца, піяністка
Псэўданімы Аліна Арлова
Старонка на Myspace

Аліна Арлова (па-летувіску: Alina Orlova; 28 чэрвеня 1988, Вісагіня, сапраўднае прозьвішча — Арлоўская) — летувіская сьпявачка. Сьпявае песьні па-летувіску, расейску, ангельску. Акрамя ўласных песьняў, таксама выконвае кавэр-вэрсіі песьняў замежных выканаўцаў (ДДТ, Moby ды інш.).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька сьпявачкі па паходжаньні беларус, які нарадзіўся ў Летуве. Маці нарадзілася ў Варонежы (Расея). Калі бацькі былі маленькімі, іхнія сем’і пераехалі да Казахстану. Там яны жылі ў адным доме па суседзтве, будучыя бацькі Аліны пасябравалі, потым ажаніліся і вырашылі паехаць у Летуву[1]. Аліна скончыла літоўскую школу ў Вісагіні[1]. Яна мае малодшага брата.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзэнтацыя дэбютнага альбому Laukinis šuo dingo (па-беларуску: Дзікі сабака дынга) у Летуве адбылася ў студзені 2008 году — у касьцёле Сьв. Кацярыны. Гэты выступ трансляваўся па летувіскім тэлебачаньні. Назва плыткі пазычана ў аднайменнага твору Рувіма Фраермана, аднак у назьве прысутнічае гульня словаў: яе дакладны пераклад зь летувіскае — «Дзікі сабака зьнік» (тады як назва кнігі Фраермана правільна па-летувіску гучыць як Laukinis šuo dingas). Жанр песьняў Арловай брытанскі музычны крытык вызначыў як «бадзера-пануры балтыйскі фольк-поп»[2], а расейскі — як псыхафольк[3]. У Маскве канцэрт-прэзэнтацыя адбыўся 5 траўня ў клюбе «Апельсин».[4] У Расеі плытка выйшла пад лэйблам «Снегири». Праз тры тыдні адбыліся аншлагавыя выступы сьпявачкі ў Лівэрпулі (28 траўня) ды Лёндане (29 траўня)[5].

У лістападзе таго самага году сваім выступам Аліна Арлова закрывала кіеўскі фэст незалежнае музыкі Moloko Music Fest.[6]

У лютым 2010 на расейскім партале openspace.ru была прэзэнтаваная новая песьня «Чудеса».[7] У чэрвені Аліна выступіла на летувіскім фэсьце Be2gether. Яе выступ базаваўся на песьнях, падрыхтаваных для новага альбому. У тым самым годзе францускі індзі-лэйбл «Fargo Music» выдаў дэбютнік у краінах Заходняй Эўропы.[8]

1 ліпеня 2010 году ў Вільні адбылася прэзэнтація альбому «Mutabor».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Баярынаў Д. Алина Орлова: «Я не знаю, кто я» // OpenSpace.Ru. — 2010. — 1 сент.
  2. ^ exhilaratingly dark, Baltic folk pop — Bella Todd. Alina Orlova // Time Out London, May 27, 2008.
  3. ^ Аліна Арлова ў «Апельсине» // Коммерсантъ Weekend. — 2008. — 8 мая.
  4. ^ Аліна Арлова ў «Апельсине»
  5. ^ Alina Orlova koncertuos Liverpulyje ir Londone
  6. ^ Moloko Music Fest: Брати і сестри во інді — Артыкул пра фэст у выданьні «Українська Правда»(укр.).
  7. ^ Новая песьня «Чудеса» — відаэ на партале Openspace.ru
  8. ^ A.Orlovos albumai bus parduodami V.Europoje ir Skandinavijoje

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]