Аліцкі раён
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Аліцкі раён Alytaus rajono savivaldybė |
|
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Летува |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Аліцкі павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Аліта |
| Улучае | 11 старостваў |
| Найбуйнейшыя гарады | Аліта, Сімна, Даўгі |
| Дата ўтварэньня | 1950 год |
| мэр | Моніка Ражанаўскінэ |
| Насельніцтва (2005) |
32 086 (37-е месца) |
| Шчыльнасьць | 22,9 чал./км² |
| Нацыянальны склад | 98% летувісы |
| Плошча | 1 404 км² (20-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Аліцкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Тэлефонны код | +315 |
| Інтэрнэт-дамэн | http://www.arsa.lt/ |
Аліцкі раён (па-летувіску: Alytaus rajono savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка ў паўднёвай Летуве, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія. Раён быў заснаваны ў 1950 годзе. У 1968 годзе часткі раёну ўвайшлі ў склад Прэнскага раёну, і ў склад Троцкага раёну, а ў 1969 годзе астатняя частка ў склад Варэнскага раёну. У 1970-х г.г. раён быў адноўлены.
У раёне знаходзіцца два гарады (Сімна і Даўгі), тры мястэчкі (Бутрыманцы, Крагульча і Неманайцы) і каля 420 вёсак.
Аліцкі раён складаецца з 11 старостваў:
- Аліцкае староства (Alytaus seniūnija)
- Алавескае староства (Alovės seniūnija)
- Бутрыманіцкае староства (Butrimonių seniūnija)
- Даўгайскае староства (Daugų seniūnija)
- Кракалаіцкае староства (Krokialaukio seniūnija)
- Міраслаўскае староства (Miroslavo seniūnija)
- Неманайскае староства (Nemunaičio seniūnija)
- Півачынскае староства (Pivašiūnų seniūnija)
- Пуняскае староства (Punios seniūnija)
- Рацінінкаўскае староства (Raitininkų seniūnija)
- Сімнаскае староства (Simno seniūnija)
| Раёны Летувы | |
|---|---|
| Раёны |
Новыя Акмяны · Аліта · Анікшты · Араны · Біржы · Ваўкавышкі · Вільня · Вількамір · Езяросы · Ігналіна · Кашадары · Кейданы · Кельмы · Клайпеда · Коўна · Крэтынга · Купішкі · Лазьдзея · Мажэйкі · Маляты · Пакрой · Панявеж · Плунгяны · Посваль · Прэны · Радзівілішкі · Ракішкі · Расены · Салечнікі · Сьвянцяны · Таўрогі · Трокі · Уцяна · Цельшы · Шаўлі · Шакі · Шкуды · Шылакарчма · Шылэле · Шырвінты · Юрбург · Янава · Янішкі
|
| Гарадзкія самакіраваньні | |
| Самакіраваньні |
Бірштаны · Друскенікі · Казлова Руда · Кальварыя · Мар’ямпаль · Нерынга · Пагегі · Рэтаў · Электрэны
|