Гімн Банглядэшу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Амар шонар Бангла»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рабіндранат Тагор — паэт і кампазытар

Ама́р шона́р Бангла́ (па-бэнгальску: আমার সোনার বাংলা, што значыць «Мая залатая Бэнгалія») — нацыянальны гімн Банґлядэшу. Гэтая песьня была напісаная бэнгальскамоўным індыйскім паэтам Рабіндранатам Тагорам у 1906 годзе. Яна была абвешчаная нацыянальным гімнам Банглядэшу 13 студзеня 1972 году. Тагор таксама аўтар нацыянальнага гімну Індыі — Джана гана мана.


Транслітарацыя бэнгальскага тэксту
Амар шонар Банґла
Амі томай бгалобашы
Чыродын томар акаш, томар баташ амар пранэ
О ма, амар пранэ баджай башы
Шонар Банґла
Амі томай бгалобашы.
О ма, фаґунэ тор амэр бонэ
Ґгранэ паґол корэ —
Моры гай, гай рэ —
О ма, фаґунэ тор амэр бонэ
Ґгранэ паґол корэ
О ма, оґгранэ тор бгора кхэтэ
Кі дэкхечхы
Кі дэкхечхы, модгур гашы.
Шонар Банґла
Амі томай бгалобашы.
Кі шобга кі чхая ґо,
Кі снего кі мая ґо —
Кі ачол бічхаечхо ботэр мулэ,
Нодыр кулэ кулэ.
Ма тор мукхер бані амар канэ
Лаґе шудгар мото —
Моры гай, гай рэ —
Ма тор мукхер бані амар канэ
Лаґе шудгар мото.
Ма тор бодонкхані молін голе,
Амі ноён джолэ бгашы.
О ма, амі ноён джолэ бгашы.
Шонар Банґла
Амі томай бгалобашы.
Пераклад з бэнгальскай
Мая залатая Бэнгалія,
Я кахаю цябе.
Заўжды тваё неба, твой вецер у маёй душы…
О маці, у маёй душы граюць на дудцы.
Залатая Бэнгалія,
Я кахаю цябе.
О маці, у месяцы фаґуне
Ад паху тваіх мангавых лясоў
Я вар’яцею —
Ой, я ўміраю —
О маці, у месяцы фаґуне
Ад паху тваіх мангавых лясоў я вар’яцею.
О маці, у месяцы Оґгране,
На тваіх поўных палях, што я ўбачыў?
Што я ўбачыў? — Мядовую ўсьмешку.
Залатая Бэнгалія,
Я кахаю цябе.
Ах, якую прыгажосьць, які цень
Якую ласку, якую любоў
Ты пасьцяліла нібы частку свайго са́ры
Пад баньянамі, па берагах рэк.
Маці, словы з тваіх вуснаў
Маім вушам здаюцца нектарам.
Ой, я ўміраю —
Маці, словы з тваіх вуснаў
Маім вушам здаюцца нектарам.
Маці, калі гэты твар твой нахмурываецца
Я плаваю ў слязох.
О маці, я плаваю ў слязох.
Залатая Бэнгалія,
Я кахаю цябе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]