Амбруаз Парэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амбруаз Парэ

Амбруаз Парэ (па-француску: Ambroise Paré) (каля. 1510, Бур-Эрсан, каля Лаваль, Францыя — 20 сьнежня 1590, Парыж) — францускі хірург, які лічыцца адным з бацькоў сучаснай мэдыцыны.

Парэ быў прыдворным хірургам пры каралях Генрыху II, Францыску II, Карле IX і Генрыху III. Парэ належыць шэраг інавацый у галіне лячэньня ран, а таксама вынаходзтва і ўдасканаленьне хірургічных інструмэнтаў і пратэзаў. Увёў захоп крывацечных судзінаў інструмэнтамі і іх лігатуру, стварыў вучэньне аб агнястрэльных ранах і даказаў, што яны адносяцца да групы выцятых, а не атручаных ранаў, адмовіўся ад барбарскіх мэтадаў іх лячэньня (заліваньня ран кіпячым алеем).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • M. Broussais: Ambroise Paré, sa vie, son œuvre. Paris, 1900.
  • Paule Dumaître: Ambroise Paré, chirurgien de quatre rois de France; Paris, Perrin, 1986.
  • Ambroise Paré : stratégie professionnelle et périple intellectuel, Actes réunis par A.-M. Moulin, Laval, 1991.
  • Ambroise Paré (1510—1590) : Écriture et pratique de la science à la Renaissance, Actes réunis par É. Berriot-Salvadore, Paris, Champion, 2004.
  • Jean-Pierre Poirier: Ambroise Paré, Un urgentiste au XVIe siècle, Pygmalion, 2005, (ISBN 2-7564-0007-6)
  • Jean-Michel Delacomptée: Ambroise Paré. la main savante, Gallimard, 2007, ISBN 2-07-077965-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амбруаз Парэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў