Амкадар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Амкадор»)
«Амкадар»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Сёньня і заўсёды
Заснаваная 1 лютага 1927 (97 гадоў таму)
Заснавальнікі Менскае акруговае аб'яднаньне працоўных калектываў
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, вул. П. Броўкі, д. 8[1]
Ключавыя фігуры Аляксандар Яфімаў[2], Аляксандар Шакуцін(be)[3]
Галіна аўтамабільная прамысловасьць
Прадукцыя дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя, сельскагаспадарчыя самаходы
Абарачэньне 420,4 мільярду рублёў (2010; 140,4 мільёну $)
Чысты прыбытак 35,6 млрд руб. (I палова 2011; 10,2 млн $)
Лік супрацоўнікаў 4,5 тысячы (2010)
Даччыныя кампаніі «Амкадар-Можа», «Амкадар-Унікаб»

«Амкадар» — машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лютым 1927 году ў якасьці фабрыкі «Адраджэньне».

Вырабляе дарожна-будаўнічыя, камунальныя, сьнегаўборачныя, лясныя і сельскагаспадарчыя самаходы[4]. Штогод выпускае больш за 5 тыс. самаходаў[5]. Мае 3 заводы «Ударнік», «Дармаш» і «Дармашмэт» (вёска Калодзішчы, Менскі раён) ды замежныя прадстаўніцтвы ў Індыі (Нью-Дэлі), Летуве (Вільня), Малдове (Тыраспаль, Прыднястроўе), Расеі (Арол, Валгаград, Екацерынбург, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Новасыбірск, Пецярбург, Уладзівасток, Чалябінск) ды Ўкраіне (Кіеў). Валодае 10 дачыннымі прадпрыемствамі:

  1. «Амкадар-Гандаль»,
  2. «Амкадар-Дзяржынск» (Менская вобласьць),
  3. «Амкадар-Лагойск» (Менская вобл.),
  4. «Амкадар-Літ»,
  5. «Амкадар-Можа» (Крупкі, Менская вобл.),
  6. «Амкадар-Пінск» (Берасьцейская вобласьць),
  7. «Амкадар-Спэцсэрвіс»,
  8. «Амкадар-Унікаб» (Маладэчна, Менская вобл.),
  9. «Амкадар-Унімод»,
  10. «Амкадар-Шклоў» (Магілёўская вобласьць).

Уласьнікам 60% акцыяў таварыства ёсьць Бірэндра Махата, родзіч Упендры Махаты — генэральнага консула Нэпалу ў Беларусі[6].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лесазагатоўнік

1 лютага 1927 году Менскае акруговае аб'яднаньне працоўных калектываў зацьвердзіла Загад аб стварэньні фабрыкі дзіцячых цацак «Адраджэньне». На ёй сталі вырабляць дзіцячыя каляскі, ровары і санкі, а таксама бідоны, імбрыкі, плецяную мэблю і гіпсавыя барэльефы. У верасьні 1930 году прадпрыемства перайменавалі ў завод «Ударнік». У 1945 годзе на захаваных пасьля Нямецка-савецкай вайны станках пачалі выпускаць чыгунныя балванкі, патэльні, ацынкаваныя вёдры, ваконную і дзьвярную фурнітуру. У 1949 годзе пачалі ўзводзіць новыя карпусы. У красавіку 1951 году завод перадалі Міністэрству дарожнага і будаўнічага машынабудаваньня СССР, у выніку чаго перавялі на вытворчасьць дарожных і земляройных машынаў. У траўні 1951 году выпусьцілі першую земляройную машыну КЯМ-800. Затым наладзілі выраб вусенічных пагрузчыкаў, лясных канавакапальнікаў шматкаўшовых аўтапагрузчыкаў, шнекаротарных сьнегаачышчальнікаў і сьнегапагрузчыкаў. У 1970 годзе выпусьцілі першы пагрузчык ТО-18 на ўласным шасі з шарнірна-сучлененай рамай. У 1975 годзе гэты пагрузчык адзначылі залатым мэдалём і дыплёмам І ступені на Выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі ў Маскве (Расейская СФСР). У красавіку 1991 прадпрыемства пераўтварылі ў ААТ «Амкадар»[7].

Пагружальнік, 2006 г.

У 1992 годзе «Амкадар» утварыў канцэрн і набыў 2 дзяржаўныя прадпрыемствы: «Дармашсэрвіс» і «Крупская райаргапрамтэхніка», якую перайменавалі ў «Амкадар-Можа». У 1993 годзе далучылі 3 прадпрыемствы: «Дармашмет», завод «Агрэгат» і «Пінскі завод буйнапанэльнага домабудаваньня», які пераўтварылі ў ЗАТ «Амкадар-Пінск» для вытворчасьці дарожна-будаўнічай тэхнікі. Заводзкія страўні злучылі ў ТАА «Гасьцінны падворак». У 1997 годзе Спэцыяльнае канструктарскае бюро (СКБ) «Дармаш» і «Досьледна-экспэрымэнтальны завод» злучылі ў прадпрыемства «Амкадар-НТЦ». У 2004 годзе набылі ТАА «Унімод» для вырабу мастоў спэцтэхнікі. У 2005 годзе набылі сельскагаспадарчае «Любініцкае» ЗАТ, якое перайменавалі ў «Амкадар-Шклоў». У 2006 годзе выкупілі «Магілёўскі завод жалезабэтонных вырабаў», які перайменавалі ў ЗАТ «Амкадар-Штоц». Таксама ў Расеі стварылі ТАА «Амкадар-Сыбір» (Новасыбірск). У сакавіку 2008 году набылі «Экспэрымэнтальны завод імя Гастэлы». У 2009 годзе стварылі ў Расеі стварылі «Амкадар-Бранск» для зборкі пагрузчыкаў. У 2011-м выкупілі 3 заводы: койданаўскі «Аграмаш» («Амкадар-Койданаў»), лагойскі «Эпас» (цяпер «Амкадар-Лагойск») і ААТ «Менскі прыборабудаўнічы завод», які перайменавалі ў «Амкадар-Белвар». Таксама стварылі ЗАТ «Амкадар-Літ» у Жодзіне і ТАА «Амкадар-Астана» ў Казахстане. У 2012 годзе стварылі ТАА «Амкадар-Ташкент» ва Ўзбэкістане. У 2013-м набылі «Коханаўскі экскаватарны завод» (Талачынскі раён) і 50 % ЗАТ «Амкадар Балтык» у Летуве, а таксама стварылі ТАА «Амкадар-Баку» ў Азэрбайджане. У 2014 годзе прыдбалі УП «Койданаўскі досьледны мэханічны завод» і стварылі ТАА «Амкадар Фінанс». У 2016-м выпусьцілі 1000-ы пагрузчык з бартавым паваротам. У красавіку 2017 годзе стварылі ТАА «Амкадар Палаш» у Банглядэшы. У сьнежні 2018 году наладзілі зборку электрапагрузчыкаў «Амкадар» у Эгіпце (Заабль)[7].

13 жніўня 2020 году УП «Амкадар-Радыян» з Аб’яднаным інстытутам машынабудаваньня НАНБ стварылі літ-іённыя акумулятарныя батарэі з графенам і пашыральнікам пасты адмоўнай плястыны. Праграмнае кіраваньне пераменным токам дазволіла павысіць хуткасьць электрапагрузчыкаў «Амкадар» на 20 % і ашчадзіць 10 % магутнасьці[8].

Міжнародныя санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2022 годзе «Амкадор» трапіў пад санкцыі Канады[9] і Украіны[10][11], у сьнежні 2023 году – ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты (рас.) // ААТ «Амкадар», 2020 г. Праверана 13 жніўня 2020 г.
  2. ^ Кіраўніцтва (рас.) // ААТ «Амкадар», 2020 г. Праверана 13 жніўня 2020 г.
  3. ^ Рада кіраўнікоў (рас.) // ААТ «Амкадар», 2020 г. Праверана 13 жніўня 2020 г.
  4. ^ Марына Носава (1 лютага 2011) «Амкадар» у 2010 годзе павялічыў аб’ём вытворчасьці амаль на 32% Эканоміка. БелаПАНПраверана 7 лютага 2012 г.
  5. ^ Холдынг «Амкадар» адправіць у кастрычніку ў Казахстан 30 сьнегаўборачных машынаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 кастрычніка 2013 г. Праверана 5 кастрычніка 2013 г.
  6. ^ Вадзім Сяховіч (22 верасьня 2009) Урал Латыпаў заняўся маскоўскай нерухомасьцю Грамадзтва. Наша НіваПраверана 7 лютага 2012 г.
  7. ^ а б Гісторыя (рас.) // ААТ «Амкадар», 2020 г. Праверана 13 жніўня 2020 г.
  8. ^ «Амкадор» распрацаваў новыя цягавыя акумулятары для сваёй тэхнікі // БелТА, 13 жніўня 2020 г. Праверана 13 жніўня 2020 г.
  9. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (анг.) Canada Gazette
  10. ^ ШАКУТІН Олександр Васильович
  11. ^ Відкрите акціонерне товариство "Амкодор" - Керуюча компанія холдингу"
  12. ^ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2023-12-05). Праверана 2023-12-06 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]