Амон Тобін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амон Тобін у Будапэшце ў 2007 годзе

Амон То́бін (па-ангельску: Amon Adonai Santos de Araujo Tobin, сапраўднае імя Амон Аданаі Сантас дэ Араўжо Тобін) — музыкант, дыск-жакей, прадусар, які здабыў вядомасьць у экспэрымэнтальным кірунку праз спалучэньне драм-н-басу, самбы, джазу, трып-гопу, брэйкбіту, сымфанічнай клясыкі ва ўнікальным рытмічным малюнку.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Рыё-дэ-Жанэйра, што ў Бразыліі, Амон Тобін, у раньнім узросьце пераехаў у Брытанію, але празь некаторы час яго сям’я вярнулася на радзіму. Яшчэ падлеткам Амон пачынае цікавіцца гіп-гопам, джазам ды яго некаторымі паўночнаамэрыканскімі кірункамі. Асабліва шмат часу Амон прысьвячае праслухоўваньню пласьцінак тыпу Grandmaster Flash, Lighting Hopkins і Eddie Palmieri.

У 17 гадоў Амон робіць першыя свае экспэрымэнтальныя крокі пры дапамозе невялічкага сэквэнсара, які набываецца за ўласныя назапашваньні (сваю машынку ён ласкава называе «маленькія жахлівыя клявішы Casio»). Праз два гады Амон Тобін едзе ў Эўропу, у Партугалію, дзе грае на вуліцах, а таксама ў розных блюзавых гуртах на саксафоне, гармоніцы, гітары, клявішных.

У 1994 Амон зноў вяртаецца на туманны Албіён, дзе асталёўваецца ў Брайтане, і пачынае запісваць свой першы паўнавартасны матэрыял. У гэтым годзе творчасьцю маладога музыканта зацікавіліся лэйблы HOS (Heidi of Switzerland)і NINEBA Records. Першы рэліз выходзіць на HOS, але Амон вырашае працягваць супрацоўніцтва з NINEBA Records, дзе пад псэўданімам Cujo выдаюцца 4 EP і альбом Adventures in Foam. У 1996 годзе Амон Тобін падпісвае дамову з лэйблам Ninja Tune. З гэтага часу ўвесь матэрыял музыканта выходзіць пад уласным імем — Amon Tobin. Пасьля трох гадоў зацішша (у 2002 годзе выходзіць альбом Out From Out Where) Амон Тобін вырашае супрацоўнічаць з вытворцам кампутарных гульняў Ubisoft і ажыцьцяўляе запіс саўндтрэкаў дзеля гульні Tom Clancy's Splinter Cell: Chaos Theory, якая выходзіць у 2005 годзе.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Adventures in Foam (1996, як Cujo)
  • Bricolage (1997)
  • Permutation (1998)
  • Supermodified (2000)
  • Out From Out Where (2002)

Супольная дзейнасьць і жывыя запісы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амон Тобінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў