Амплітуда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сынусоіднае ваганьне. y — амплітуда хвалі

Ампліту́да (ад лац. amplitudo — шырыня) — найбольшае адхіленьне ад нулявога значэньня велічыні, якая ажыцьцяўляе пэрыядычныя ваганьні. Інакш кажучы, амплітуда вызначае размах ваганьняў. Вагальная велічыня дасягае свайго амплітуднага, то бок найбольшага, значэньня адзін раз цягам кожнага паўпэрыяду ваганьняў.

У гарманічных ваганьнях амплітуда зьяўляецца сталай велічынёй. Аднак тэрмін «амплітуда» часьцяком ужываюць у больш шырокам сэнсе — у адносінах да велічынь, якія зьмяняюцца паводле закону, больш ці менш блізкім да гарманічнага, як то амплітуда крывянога ціску, а часам да ваганьняў, ад гарманічных зусім далёкіх, як то амплітуда гадавой тэмпэратуры).

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амплітуда электрычнага напружаньня ў стандартных сетках зьменнага току складае 317 Вольт. 220 Вольт - дзейнае значэньне напружаньня.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]