Амсьціслаўская бітва (1501)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Амсьціслаўская бітва
Дата: 4 лістапада 1501
Месца: Амсьціслаў
Вынік: перамога маскоўскага войска
Супернікі
Herb Lytwa (Alex K).svg Вялікае Княства Літоўскае Coat of arms of Russia (XV Century).svg Вялікае Княства Маскоўскае
Камандуючыя
Аляксандар Растоўскі
Сямён Варанцоў
Міхал Заслаўскі
Астафей Дашкевіч

Амсьціслаўская бітва адбылася 4 лістапада 1501 году падчас вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У другой палове 1501 году вялікі князь маскоўскі Іван III прадпрыняў наступ на ўсходзе Беларусі, карыстаючыся адсутнасьцю ў ВКЛ вялікага князя Аляксандра, які быў абраны каралём польскім і выехаў у Польшчу.

Бітва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Групоўка маскоўскіх войскаў была сканцэнтравана ў Старадубе, дзе акрамя войскаў мясцовых князёў Сямёна Старадубскага й Васіля Шамячыча, былі сабраныя войскі на чале зь вялікакняcкімі ваяводамі князямі Аляксандрам Растоўскім, Сямёнам Варанцовым і інш. Яны былі накіраваныя на Амсьціслаў, куды падышлі 4 лістапада 1501 году. Насустрач ім з гораду выйшлі войскі ВКЛ на чале з князём Міхалам Заслаўскім і ваяводам Астафеям Дашкевічам.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У бітве перамаглі маскоўскія войскі. Паводле маскоўскіх крыніцаў, было забіта 7 тысячаў чалавек зь літоўскага войска, што зьяўляецца відавочным перабольшваньнем. Аднак, з-за ўпартага супраціўленьня абаронцаў, узяць Амсьціслаў маскоўскія войскі ня здолелі й пасьля спаленьня пасадаў і спусташэньня ваколіцаў гораду адышлі назад.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зимин А. А. Россия на рубеже XV—XVI столетий:(очерки социально-политической истории). М. 1982. С.190
  • Кром М. М. Меж Русью и Литвой: западнорусские земли в системе русско-литовских отнощений конца XV — первой трети XVI в. М., 1995. С.181-182
  • Т. Бялова (гал. рэд.) і інш. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А — Я. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, 2010. — Т. 3. — 696 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0487-7