Мсьціслаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Амсьціслаўскі раён»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Мсьціслаўскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Амсьціслаў
Насельніцтва 32 800
Шчыльнасьць 25 чал./км²
Плошча 1300 км²
Месцазнаходжаньне Мсьціслаўскага раёну
Мсьціслаўскі раён на мапе

Мсьцісла́ўскі раён уваходзіць у склад Магілёўскай вобласьці Беларусі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У 1918 годзе ў Мсьціслаўскі павет уваходзіла 10 валасьцей: Асьлянская, Бахоцкая, Казімерава-Слабацкая, Любавіцкая, Манастыршчынская, Піранская, Соінская, Старасельская, Хіславіцкая, Шамаўская. 26 красавіка павет адышоў да Смаленскай губэрні.

3 сакавіка 1924 году была прынята пастанова УЦВК РСФСР аб перадачы Беларускай ССР часткі тэрыторыі РСФСР пераважна зь беларускім насельніцтвам.

Мсьціслаўскі раён створаны 17 ліпеня 1924 году.

20 жніўня 1924 году Мсьціслаўскі раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Дудчыцкі, Клінскі, Курманаўскі, Лапацінскі, Мсьціслаўскі, Падсолтаўскі, Рылаўшчынскі, Старасельскі, Тарашчынскі, Хлышчоўскі, Шамаўскі, Янаўскі.

21 жніўня 1925 году Клінскі сельсавет быў перайменаваны ў Мазалаўскі.

24 верасьня 1926 году Мсьціслаўскі сельсавет ліквідаваны, Лапацінскі сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі.

8 ліпеня 1931 году да Мсьціслаўскага раёну былі далучаны 8 сельсаветаў ліквідаванага Расьненскага раёну: Баброўскі, Доўгавіцкі, Забалацкі, Малькаўскі, Пячкавіцкі, Пячонкаўскі, Расьненскі (Расьнянскі), Шыркаўскі.

5 сьнежня 1931 году Баброўскі сельсавет перайменаваны ў Заходзкі. У 1931 годзе Малькаўскі сельсавет ператвораны ў нацыянальны латыскі сельсавет.

12 лютага 1935 году Заходзкі і Расьненскі сельсаветы перададзеныя Дрыбінскаму раёну.

У 1937 годзе Малькаўскі сельсавет пераўтвораны ў нацыянальны літоўскі, які 20 красавіка 1939 году быў далучаны да Доўгавіцкага сельсавету. Рылаўшчынскі сельсавет пераўтвораны ў Чырвонагорскі.

У выніку новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мсьціслаўскі раён з 20 лютага 1938 году ўвайшоў у склад Магілёўскай вобласьці.

На 1 студзеня 1941 году раён уключаў: места Амсьціслаў і 16 сельсаветаў: Доўгавіцкі, Забалацкі, Чырвонагорскі, Курманаўскі, Мазалаўскі, Падсолтаўскі, Пячкавіцкі, Пячонкаўскі, Старасельскі, Тарашчынскі, Хлышчоўскі, Шамаўскі, Шыркаўскі, Янаўскі.

16 ліпеня 1954 году скасаваны Пячкавіцкі, Тарашчынскі, Хлышчоўскі, Шыркаўскі сельсаветы, утвораны Касмыніцкі сельсавет, Янаўскі сельсавет перайменаваны ў Пячкоўскі.

29 жніўня 1959 году скасаваны Курманаўскі і Шамаўскі сельсаветы, утвораны Разьдзельскі сельсавет.

16 верасьня 1959 году да раёну далучаныя Пакуценскі і Расьненскі сельсаветы Дрыбінскага раёну. 14 кастрычніка 1959 году гэтыя сельсаветы перададзеныя Горацкаму раёну.

25 сьнежня 1962 году да раёну далучаны места Крычаў, Бацьвінаўскі, Касьцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы Крычаўскага раёну.

27 верасьня 1963 году Дудчыцкі сельсавет перайменаваны ў Сялецкі, Касмыніцкі сельсавет у Капачоўскі.

6 студзеня 1965 году места Крычаў, Бацьвінаўскі, Касьцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы перададзены Крычаўскаму раёну.

18 лістапада 1966 году ўтвораны Мушынскі сельсавет.

6 красавіка 1973 году Пячонкаўскі сельсавет перайменаваны ў Ракшынскі.

12 траўня 1978 году Старасельскі сельсавет у Лютненскі.

25 траўня 1988 году Пячкоўскі сельсавет перайменаваны ў Сапрынавіцкі.

На 1 студзеня 1997 году ў складзе раёну места Амсьціслаў і 13 сельсаветаў: Доўгавіцкі, Забалацкі, Капачоўскі, Лютненскі, Мазалаўскі, Мушынскі, Падсолтаўскі, Разьдзельскі, Ракшынскі, Сапрынавіцкі, Сялецкі, Ходасаўскі, Чырвонагорскі.

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Эканоміка

[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Адукацыя

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах