Амура-Якуцкая магістраль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Амура-Якуцкая магістраль (па-расейску: Амуро-Якутская магистраль) — чыгунка, якая будуецца ў Рэспубліцы Саха (Якутыя). Цягнецца на 830 км ад Бэркакіта (канцавая кропка галіны БАМу Тында-Бэркакіт) у мэрыдыянальным кірунку да Якуцка. Будаўніцтва пачалося ў 1985 г. У 2004 г. быў адкрыты пасажырскі рух на ўчастку Алдан-Тамот (вагон Тамот-Масква ідзе 5,5 тыдняў). Завяршэньне будаўніцтва плянуецца на 2012 г. Пры гэтым разглядаецца два варыянты канцовага пункту:
- пасёлак Ніжні Бесьця́х на супрацьлеглым ад Якуцку беразе Лены;
- непасрэдна Якуцк з будаўніцтвам 3-кілямэтровага чыгуначна-аўтамабільнага мосту праз Лену.
Будаўніцтва чыгункі значна палепшыць транспартнае становішча Якуціі і яе адміністратыўнага цэнтру.