Амфізбэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Амфізбэны
Amphisbaena alba03.jpg
Белая амфізбэна (Amphisbaena alba)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Паўзуны
Атрад Лускаватыя
Падатрад Амфізбэны
Бінамінальная намэнклятура
Amphisbaenia
Арэал
World.distribution.amphisbaenia.1.png
Арэал

Амфізбэны (Amphisbaenia), двухходкіпадатрад паўзуноў атраду лускаватых.

Некалькі сямействаў. Каля 140 відаў.

Пашыраны (пераважна ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыцы, Афрыцы, Заходняй Азіі, 1 від у Паўднёвай Эўропе, 1 — на паўднёвым усходзе ЗША. Найбольш вядомыя белая амфізбэна (Amphisbaena alba), плямістая двухходка (Amphisbaena fuliginosa), хірот (Bipes canalicubatus).

Даўжыня да 70 см. Цела цыліндрычнае, чэрвепадобнае, з кароткім хвастом, укрытае суцэльнай рагавой плеўкай э вузкімі папярочнымі кольцамі. У большасьці канечнасьці адсутнічаюць.

Вядуць падземны спосаб жыцьця, часта пасяляюцца ў мурашніках і тэрмітніках. Па хадах у зямлі могуць рухацца хвастом уперад (адсюль назва). Кормяцца мурашкамі, тэрмітамі, іх лічынкамі.

Commons-logo.svg  Амфізбэнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў