АмэгаВікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

АмэгаВікі (па-ангельску: OmegaWiki), раней ВікіслоўнікІ (па-ангельску: WiktionaryZ) — шматмоўны слоўнік з магчымасьцю перакладу на аснове рэляцыйнай базы дадзеных.

Першыя крокі па стварэньні ВікіслоўнікаЎ былі прадпрынятыя 30 жніўня 2004, калі былі створаныя першыя шаблёны ў італьянскім Вікіслоўніку. На той момант іх функцыяй было падвышэньне хуткасьці абмену цэлымі сьпісамі слоў паміж Вікіслоўнікамі на розных мовах.

Неўзабаве два Вікіслоўнікаіста(анг.) зь італьянскага і галяндзкага Вікіслоўнікаў пачалі абмяркоўваць, якім чынам можна больш эфэктыўна выкарыстаць час Вікіслоўнікаістаў. Было ясна, што капіяваньне такіх сьпісаў зь Вікіслоўніка на адной мове ў іншую было неэфэктыўна і пры гэтым дапускаецца шмат памылак, павялічваючы час, які неабходны для занясеньня выпраўленьняў. З даданьнем новых вэрсій такога сьпісу на іншых мовах верагоднасьць памылкі ў асобным сьпісе перакладаў будзе ўзрастаць у геамэтрычнай прагрэсіі.

Лягічна было выказаць здагадку, што варта аб'яднаць дадзеныя ў адным месцы. Гэта паклала пачатак праекту пад назвай Ultimate Wiktionary («Канчатковы Вікіслоўнік»). Да сьнежня 2004 сталі ясныя асноўныя прынцыпы функцыянаваньня слоўніка: пашырэньне праграмнага забесьпячэньня Mediawiki, пабудова слоўніка ў рамках праекту Wikidata.

На працягу наступнага году, калі ўжо пачалося стварэньне праграмнага забесьпячэньня, было зроблена шмат зьмен у базе дадзеных, былі ўлічаныя асаблівасьці такіх моў, як кітайскай, карэйскай, арабскай, расейскай, а таксама мовы жэстаў, шмат у чым, дзякуючы розным кантактам падчас Wikimania 2005 году ва Франкфурце.

Затым назва праекту было заменена на WiktionaryZ. Літара Z, быўшы апошняй літарай лацінскага альфабэту, сымвалізуе тое, што гэта апошні, канчатковы Вікіслоўнік. Таксама яна ўвасабляе сувязь, камунікацыю, паколькі Z-вобразнай лініяй на схемах часта пазначаецца сувязь, напрыклад, паміж двума кампутарамі.

У адрозьненьне ад першапачатковых Вікіслоўнікаў, ВікіслоўнікІ будуць валодаць функцыяй запампоўкі дадзеных, у прыватнасьці, для выкарыстаньня пад іншым праграмным забесьпячэньнем, напрыклад, CAT (Computer Assisted Translation).

У цяперашні час у Сетцы знаходзіцца прататып, улучальны толькі дадзеныя з шматмоўнага тэзаўруса GEMET. Дадзены рэсурс быў прызнаны, што ён валодае аптымальным наборам тэрмінаў, падыходны для тэставаньня функцый.

Беларуская назва ВікіслоўнікІ было абрана менавіта такой, паколькі гэта адпавядае сэнсу праекту (аб'яднаньне ўсіх Вікіслоўнікаў у адзін), і, нарэшце, калі вымавіць слова wiktionaryz па-ангельску, то яно будзе гучаць, як wiktionaries, гэта значыць таксама «вікіслоўнікі». Каб на пісьме адрозьніваць слова «ВікіслоўнікІ» ад слова «Вікіслоўнік», ужытага ў множным ліку, апошняя літара слова «ВікіслоўнікІ» заўсёды пішацца загалоўнай па-за залежнасьцю ад склону: ВікіслоўнікаЎ, ВікіслоўнікаМ.

Гісторыя праекту ў датах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 30 жніўня 2004 — першыя абмеркаваньні
  • Сакавік 2005 — першы дызайн базы дадзеных
  • 26 сьнежня 2005 — першы прататып, даступны толькі для чытаньня
  • Студзень 2006 — праект Ultimate Wiktionary пераназваны ў WiktionaryZ
  • Студзень 2006 — пачатак працы Камітэта па ВікіслоўнікаМ
  • Канец лютага 2006 — у Сетку загружаны другі прататып, даступны толькі для чытаньня
  • 30 красавіка 2006 — загружаны першы рэдагуемы прататып

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]