Амэрыканскія пратэі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Амэрыканскія пратэі (Necturus) — род земнаводных сямейства пратэяў. Уключае 5 відаў.

Цела выцягнутае, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Вонкавых шчэлепаў 3 пары. Даўжыня да 43 см, афарбоўка зьменлівая, ад карычнева-чырвонай да шэрай з блакітна-чорнымі плямамі. На канечнасьцях па 4 пальцы. Вочы прыкметныя.

Жыве ў Паўночнай Амэрыцы. Насяляе чыстыя азёры зь пясчаным дном і багатай расьліннасцю. Кормяцца бесхрыбетнымі. Апладненьне ўнутранае. Адкладвае некалькі дзесяткаў яек.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах