Амэрыканскі даляр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Амэрыканскі даляр
US $1 obverse.jpg
Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Падзел цэнт
Код ISO-4217 USD

Амэрыканскі даляр, даляр ЗША (код валюты: USD) — гэта афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Звычайна ён таксама абрывіюецца знакамітым значкам $, альбо US$, каб адрозьніць ад іншых валютаў з назваю «даляр». Амэрыканскі даляр дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэньне — ¢). У абароце ёсьць манэты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 даляр, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 даляраў.

На сёньняшні дзень даляр ЗША — найбольш распаўсюджаная і часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На 2005 год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць гадоў з 1995 году гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банкнота ў 1 даляр (1862)

Назва даляру ЗША паходзіць ад гішпанскай срэбнай манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе «гішпанскім далярам», назва якога пайшла ад нямецкай манэты падобнага памеру і вагі — талера.

З 1775 году ў амэрыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынэнтальная валюта», дэнамінаваная ў «гішпанскіх далярах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў. Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 году. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія і амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне. Гішпанскія срэбныя манэты, гэтак жа як і мэксыканскае пэса, заставаліся законным плацёжным сродкам да 1857 году. Таксама распаўсюджанымі грашовымі сродкамі былі розныя валюты ангельскіх калёніяў і лёэвэндаальдэр (нід. leeuwendaalder — «ільвіныя талеры»), які быў папулярным сродкам ў галяндзкіх Новых Нідэрляндаў (тэрыторыя сучаснага Нью-Ёрку). Лёэвэндаальдэр, дарэчы, меў абарачэньне сярод ангельскамоўных штатаў у XVII і пачатку XVIII стагодзьдзя. Афіцыйна даляр ЗША быў створаны ў адпаведнасьці з прынятай Канстытуцыяй, ён вызначаецца Манэтным Актам ад 1792 году.

Пасьля Першай і Другой сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнай валюты.

Міжнародная роля даляру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэта ў чвэрць даляру — «quarter»

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амэрыканскі даляр у якасьці афіцыйнай валюты. Гэткі працэс звычайна завеца далярызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасьці нацыянальнай валюты амэрыканскі даляр мае хаджэньне ў былых амэрыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія ня сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасьля атрыманьня незалежнасьці:

Панама таксама выкарыстоўвае даляр ЗША з 1904 году, хаця мае і ўласную валюту. Дзьве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амэрыканскі даляр:

Валюты некаторых краінаў прывязаныя да даляру ЗША па пэўным курсе:

Аргентына ўжывала фіксаваны абменны курс пэса да даляру як 1:1 з 1991 па 2002 год. Да амэрыканскага даляру быў з 1983 году прымацаваны курс Ганконскага даляру як HK$7,8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу ганконскага даляру як MOP1,03/HKD, і такім чынам празь ягонае пасярэдніцтва таксама быў прымацаваны да даляру ЗША. Валюты некаторых краінаў Пэрсыдзкай затокі, як Саудаўскае Арабіі і Кувэйту, прымацаваныя да даляру з той прычыны, што даляр пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлю нафтаю.

Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да даляру ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8,28/USD. Аналягічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да даляру па курсе RM3,8/USD у 1997. 21 ліпеня 2005 году абедзьве краіны замянілі прывязку да даляру прывязкаю да кошыка валютаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Амэрыканскі далярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў