Амэтыст
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Амэтыст (па-старажытнагрэцку: αμέθυστος, ад α-«не» + μέθυσος «п'яніца») — сіняя, сінявата-ружовая ці чырвона-фіялетавая разнавіднасьць кварцу. Сустракаецца звычайна ў вольным выглядзе ў пустэчах і жылах сярод крышталічных горных парод крышталяў і іх спарышоў. Крышталі ўтвораны камбінацыяй роўніцаў прызмы і ромбаэдра, прычым з усіх кварцаў менавіта для амэтыста характэрнай рысай зьяўляецца перавага граняў ромбаэдра. Радзей крышталі маюць доўгапрызматычнае або скіпетрападобнае аблічча. Звычайны ў друзах і крышталічных шчотках ўнутры агатавых жэод, у міндалінах і расколінах вульканічных пародаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Амэтыст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў