Амяла белая
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Амяла белая | |
Амяла белая |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Сандалавакветныя |
| Сямейства | Амяловыя |
| Род | Амяла |
| Від | Амяла белая |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| 'Viscum album L. | |
Амяла́ бе́лая (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны хмызьняк сямейства амяловых.
Мяжа распаўсюджаньня амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі Ліда—Гомель. Паразытуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва, званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады вамелы, пасьля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расьліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы і насеньне, якое выдаляецца са страўніку з экскрэмэнтамі.
Зь ягадаў амялы вырабляюць г. зв. птушыны клей, які ўжываецца ў паляваньні на малых птушак. Экстракт з маладога лісьця ужываюць для лячэньня раньніх стадыяў гіпэртанічнай хваробы.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энц. словарь Брокгауза и Ефрона в 82 тт. и 4 доп. тт. —М.: Терра, 2001 г. — 40726 с.
- Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. Менск: «Беларусь», 1993. ISBN 5-338-01035-6
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |