Амілёза
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Амілёза (ад грэц. ámylon[1] — крухмал) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца зь лінейных або слабаразгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, злучаных сувязямі паміж 1-м і 4-м вугляроднымі атамамі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Уласьцівасьці
Малекулярная маса ад 50 000 да 160 000. З рошчынай ёду дае цёмна-сіняе фарбаваньне. Амілёза лёгка распушчальная ў вадзе. Пры набраканьні крухмальных зерняў у цёплай вадзе ўтварае рашчынную частку клейстара.
[рэдагаваць] Утрыманьне ў крухмале
Доля амілёзы ў бульбяным, кукурузным, пшанічным крухмале 19-24%, у рысавым 17%, у яблычным 100%.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.78
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Амілёза — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |