Ам’ен
| Ам’ен | |||||
| Amiens | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Пікардыя | ||||
| Дэпартамэнт: | Сома | ||||
| Насельніцтва: | 136 000 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°54′00″ пн. ш. 2°18′00″ у. д. / 49.9° пн. ш. 2.3° у. д.Каардынаты: 49°54′00″ пн. ш. 2°18′00″ у. д. / 49.9° пн. ш. 2.3° у. д. | ||||
|
Ам’ен на мапе Францыі
Ам’ен
|
|||||
| http://www.amiens.fr | |||||
Ам’ен (па-француску: Amiens, па-пікардзку: Anmien) — горад на поўначы Францыі, які месьціцца на сямі рукавах ракі Сомы. Галоўны горад гістарычнай вобласьці й сучаснага рэгіёну Пікардыі. Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Сома. Насельніцтва складае 136 тысяч жыхароў.
Эканоміка й адукацыя [рэдагаваць]
Як і іншыя гарады на паўночным-захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаваньне, лёгкая, хімічная прамысловасьць. У 1970 годзе адчыніўся унівэрсытэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага амьенца Жуля Вэрна.
Славутасьці [рэдагаваць]
Амьен моцна пацярпеў падчас абедзьвюх сусьветных войнаў. Цэнтар горада з адноўленай ратушай XVII стагодзьдзя, царквой Сэн-Жэрмэн XV стагодзьдзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасьляваенны час.
Галоўная славутасьць горада — Ам’енскі сабор, здольны зьмясьціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 году сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКО як помнік Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Зборы старажытнаэгіпецкага, антычнага й заходнеэўрапейскага мастацтва разьмешчаны ў музэі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музэяў Францыі.
-
Дом, у якім жыў і працаваў Жуль Вэрн
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ам’ен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |