Анаксымандар
| Анаксымандар | |
| Άναξίμανδρος | |
| Род дзейнасьці | філязофія |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 610 да н.э. |
| Месца нараджэньня | Мілет |
| Дата сьмерці | 546 да н.э. |
| Месца сьмерці | Мілет |
Анаксымандар (ст. грэц. Άναξίμανδρος) — каля 610—546 гг. ДХ, старажытнаґрэцкі філёзаф, айцец ґрэцкай філёзофіі, сябра «Сямі мудрацоў». Належаў да Мілецкай школы вучоных, быў вучнем Талеса зь Мілету.
Зьмест |
Крыніцы пра Анаксымадра [рэдагаваць]
Анаксымадар быў першым філёзафам, які напісаў прозай філязофскі твор, які зьвычайна мае назоў «Пра натуру».[1] Аднак ад яе захаваўся толькі адзін фрагмэнт ў перадачы Тэафраста і яго твора «Меркаваньні фізыкаў», які аднак, захаваўся ў тэксце камэнтараў Сымплікія да «Фізыкі» Арыстоцеля. Гэты захаваны фрагмэнт выклікаў жорсткую палеміку, найперш адносна аб’ёма фрагмэнта. Большасьць тэксту разьглядаецца як запазычаннае ў Арыстоцеля стэрэатыпнае апісаньне агульнае пазыцыі «фісіёляґаў» і як пэрафразыроўка тэксту Анаксымандра. Аднак, нават нягледзячы на тое, Тэафраст дае дужа шмат.[2]
Вучэньне [рэдагаваць]
Як і большасьць раньніх мудрацоў, Анаксымандар быў ня толькі філёзафам. Да яго навуковых дасягненьняў адносяць вынахад сонечных гадзінікаў (хаця Герадот мовіць, што то зрабілі бабілёнцы), стварыў мапу зямлі і астранамічны ґлёбус. Мапа была выгрывірвана на меднае шыльдзе і мажліва, была той самай, якую (каля 499 г. ДХ) Арыстагор Мілецкі ўзяў, каб паказаць спартаньчукам памеры Пэрсыдзкае імпэрыі. [3]
Філязофія [рэдагаваць]
Аб філёзофскіх поглядах Анаксымандра мы можам меркаваць толькі па наступнаму фрагмэнту у даксоґрафа Тэафраста:
"Сярод тых хто вучыў аб адзіным, рухаючымся і бясконцым (пачатку) Анаксымандар… мовіў, што пачаткам і элемэнтам сутнага зьяўляецца бязьмежнае, першым выкарыстаўшы такі назоў для пачатку. Ён мовіць, што пачаткам не ёсьць ані вада, ані наогул якая-небудзь із так званых стыхій, але некаторая іншая бязьмежная натура, зь якой ўзьнікаюць усі нябёсы і ўсі сьветы ў іх. «А зь якіх (пачаткаў) узьнікаюць сутнасныя (рэчывы), у тыя ж самыя яны зьнішчаюцца згодна неабходнасьці. Бо яны нясуць пакуту і атрымоўваюць помсту адзін ад аднаго за сваю няпраўдзівасьць папарадку часу», — так мовіць ён у занадтае паэтычных выразах. Наяўна, заўважыўшы, што чатыры стыхіі пераўтвараюцца адна ў другую, але не палічыў за мажлівае прызнаць якусьці-та адну зь іх у якасьці субстрату, але прыняў нешта ад іх адменнае. Узьнікненьне ж рэчаў адбываецца не ад якаснага зьмяненьня стыхіі, але з-за выдзяленьня супрацьлегласьцяў па прычыне вечнага руху… Супрацьлегласьці ж у сутнасьці цёплае, халоднае, сухое, вільготнае і г. д."[4]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.281
- ^ Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б. 45
- ^ Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.282
- ^ Diels H. Die Fragmente der Vorsokratiker. Hrsg. Von W. Kranz, — 11 Auflage, Zürich — Berlin, 1964 / 12 А 9, В 1
Бібліяґрафія [рэдагаваць]
- Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Анаксымандар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў